Вайна1515

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»

На нарадзе намеснікаў кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта абмяркоўвалася ў тым ліку вайна ва Украіне.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа

Сустрэча з віцэ-губернатарамі расійскіх рэгіёнаў была арганізавана ўплывовым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Сяргеем Кірыенкам. Такія семінары праводзяцца рэгулярна, і на гэты раз адна з тэм — магчымы канец вайны ва Украіне.

У адміністрацыі Пуціна зыходзяць з таго, што вайна скончыцца, і трэба быць да гэтага гатовымі, паведаміла крыніца «Коммерсанта».

Адміністрацыя лічыць, што вынікі вайны павінны ўспрымацца ў грамадстве як перамога, хаця прызнаюць, што розныя сацыяльныя групы ўжо ўспрымаюць гэтую «перамогу» па-рознаму. Для «раззлаваных патрыётаў» гэта азначае адно, для «лібералаў» — зусім іншае.

Таму з гледзішча адміністрацыі ўлады на месцах павінны арыентавацца на «спакойную большасць», якая будзе задаволена дасягнутымі Пуціным мэтамі.

Па ўсім відаць, адміністрацыя мае намер «прадаваць» насельніцтву вырашэнне задач па «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны», а таксама захаванні за Расіяй акупаваных тэрыторый. Адміністрацыя паставіла перад віцэ-губернатарамі задачу «захаваць і пашырыць гэтую большасць».

Калі гаворка ідзе пра ўдзельнікаў вайны, якія вярнуцца дамоў, адміністрацыю таксама турбуе іх лёсы. Там прызнаюць, што знайсці працу, якая будзе аплачвацца так жа добра, як вайна, ім будзе цяжка. Таму ад мясцовых улад патрабуюць кампенсаваць матэрыяльны складнік станоўчым стаўленнем да былых ваенных з боку грамадства.

Рашэнне праблемы сацыялізацыі былых удзельнікаў вайны ў Расіі нядаўна ўключылі ў спіс паказчыкаў, па якіх будуць ацэньваць працу губернатараў. Ад мясцовых улад патрабуюць не дапусціць, каб былыя ваенныя ішлі ў крымінал.

Таксама адміністрацыя Пуціна паведаміла віцэ-губернатарам мэтавыя паказчыкі для выбараў у Дзярждуму: «Адзіную Расію» павінна падтрымаць 55% выбарцаў пры яўцы ў 55%.

Каментары15

  • Ботакс перамог Ўскраіну. Да будзіт іму ва векі вякоў АМБА
    02.12.2024
    А ішчо гаварат што за СМРАДам жація німа. Во пасматры на білую моль, жывець і на ядзерным чамаданчыку іграець як на раялі. Колінька іму ішчо абішчаў акапаніміраваць кеды адчуваецца ад сваіх таблетак
  • Жвір
    02.12.2024
    Вось і Шольц сьпешна ў Кіеў скіраваўся... Калі вайна Расеі супраць Украіны скончыцца разьмежаваньнем па лініі фронту - гэта будзе азначаць паразу абодвух бакоў, усіх, хто за імі стаяў, і тых, каму было пофік.
  • Фініш
    02.12.2024
    Ботакс перамог Ўскраіну. Да будзіт іму ва векі вякоў АМБА, Зямлі яму было мала. Казакі накормяць, па самыя гланды. І суагрэсары хатаскрайнія сваё атрымаюць.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае11

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →