Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа
Калона аўтобусаў і аўтамабіляў курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў рухаецца ў кірунку асноўнай тэрыторыі курдаў у раёне горада Рака.
Пасля таго як курдскі анклаў перайшоў пад кантроль паўстанцаў, яны занялі правінцыю Алепа цалкам. Калапс рэжыму там адбыўся за лічаныя дні. Алепа пры гэтым — найбуйнейшы горад Сірыі, большы за сталічны Дамаск.
Сірыйскія курды былі ў хаўрусе з сіламі Асада, але фактычна ад пачатку грамадзянскай вайны жылі ў выгадным для сябе рэжыме аўтаноміі.
У той жа час за сірыйскімі паўстанцамі-сунітамі стаіць Турцыя, для якой курды — закляты праціўнік. Тым не менш, нават вайна ў Сірыі адбываецца па пэўных джэнтльменскіх правілах.
Каментары