УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў
Дысцыплінарны камітэт УЕФА наклаў штраф на варшаўскую «Легію» за плакаты, вывешаныя фанатамі клуба на хатнім матчы з мінскім «Дынама» (4:0) у рамках Лігі канферэнцый.
За «размяшчэнне на трыбунах паведамленняў, якія не адпавядаюць характару спартыўнага мерапрыемства», «Легіі» трэба будзе выплаціць 17,5 тысячы еўра, піша By.tribuna.com.
Матч футбольнай Лігі канферэнцый «Легія» — «Дынама» прайшоў 7 лістапада у Варшаве. На гульню прыйшло шмат беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама яны прынеслі шмат антылукашэнкаўскіх плакатаў.
З аналагічнымі плакатамі прыйшлі таксама фанаты «Легіі».
У Беларусі па афіцыйных тэлеканалах паядынак не паказвалі.
Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі
Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах
Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА
Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім
Каментары
Зрэшты манапалізм уефы мне самому гідкі (як і дынамы зь легіямі і фанаты бюджэтнага ражна і выказвальнікі палітычных поглядаў з дапамогай бюджэтнага ражна).
Пястую надзею на ўтварэньне эксклюзыўнаенезалежнае супэрлігі зь ювэ, рэалямі і лівэрпулямі на 12-16 камандаў, бяз батэ і легіяў, незалежнае ад фіфы-ўефы, каб гульцы ні ў якія збродныя не езьдзілі