Свет99

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу

Півавараў анансаваў відэа пра Узбекістан на сваім канале «Рэдакцыя».

Аляксей Півавараў. Фота: Wikimedia Commons

Расійскага журналіста Аляксея Піваварава і здымачную групу яго праекта «Рэдакцыя» затрымалі ва узбекістанскім Нукусе. 

Уся каманда «Рэдакцыі» знаходзіцца ў аддзяленні ўнутраных спраў. Разам з Піваваравым і ягонай камандай таксама затрымалі ўзбекскую журналістку Ферыдэ Махсетаву, піша Hook.

Падставай для затрымання нібыта стала заява, напісаная на каманду ад нейкага жыхара горада.

Тэлефоны ў затрыманых «на размову» адбіраць не сталі, аднак сілавікі патрабуюць іх на праверку. Паводле звестак СМІ, Піваварава трымаюць у асобным кабінеце.

Следчы адмаўляецца паказваць заяву і наогул адказваць на пытанні. Сілавыя органы і пракуратура не адказваюць на званкі журналістаў.

У праекта Піваварава «Рэдакцыя» на ютубе 4,36 млн падпісчыкаў. У 2022 годзе экс-журналіст НТВ быў прызнаны замежным агентам у Расіі. Сёлета ён быў вымушаны звольніць частку каманды праз закон, які забараняе размяшчаць рэкламу ў замежных агентаў. Тым не менш «Рэдакцыя» працягвае працу.

Дапоўнена. Праз пару гадзін Піваварава і здымачную каманду адпусцілі. У іх канфіскавалі дзве флэшкі з адзнятым матэрыялам пра Каракалпакстан, піша Hook. Півавараў напісаў у тэлеграме: «Калі мы былі ў Нукусе, нас запрасілі на гутарку супрацоўнікі МУС. Мы пагаварылі, расказалі пра сябе і свае планы, супрацоўнікі былі ветлівыя і карэктныя. Цяпер ужо едзем далей».

Каментары9

  • Быўшая бабарыканка
    01.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Не галасі!
    01.12.2024
    Беларус з-пад Маладэчна, то можа і пра Украіну не пісаць? І пра Сірыю, Амерыку, Афрыку і астатні свет таксама нічагуткі не пісаць?
    Будзем толькі чытаць пра Маладэчанскі раён. Нам жа больш і ня трэба, праўда?
    Дарэчы, што там ў вас па малаку? Ці ўсе каровы памытыя?
    Ці ўсе палі засеяны, ці ўсе сенажаці?
  • Вясковец
    01.12.2024
    Беларус з-пад Маладэчна, разумные людзі павінны сачыць за тым, што робіцца ў суседзяй, хоць дзеля таго, каб быць гатовым, калі ў іх здарыцца пажар. А наконт вашай русафобіі, яна не упрыгажвае нікога. Мне як разумнаму чалавеку, цікава што адбываецца у РФ. Мяркую тысячы іншых чытачоў раздзяляюць маю пазыцыю.

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме5

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам8

У закінутай шахце ў Паўднёвай Афрыцы падчас блакады ўладамі загінулі 78 нелегальных рабочых6

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі15

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў9

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі18

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада7

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме5

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →