Свет22

Джо Байдэн памілаваў свайго сына

Прэзідэнт ЗША памілаваў свайго сына Хантэра Байдэна, які быў прызнаны вінаватым і чакаў прысудаў па дзвюх крымінальных справах, піша Бі-бі-сі.

Джо і Хантэр Байдэны. Фота: Jose Luis Magana / AP

«З першага дня на гэтай пасадзе я казаў, што не буду ўмешвацца ў прыняцце рашэнняў Міністэрствам юстыцыі, і я стрымаў слова, нават калі бачыў, як майго сына выбарачна і несправядліва пераследуюць», — гаворыцца ў заяве Байдэна.

Яшчэ ў верасні і сам Байдэн, і яго прэс-сакратар запэўнівалі, што ён не збіраецца выдаваць указ аб памілаванні сына.

У чэрвені прысяжныя прызналі 54-гадовага Хантэра Байдэна вінаватым у тым, што ён пры куплі зброі ў 2018 годзе схаваў той факт, што быў наркаманам.

Байдэн-малодшы стаў першым у гісторыі ЗША сынам дзейнага прэзідэнта, прызнаным вінаватым у злачынстве.

Затым, у верасні, Хантэр Байдэн сам прызнаў віну ў іншай справе — аб ухіленні ад падаткаў.

У заяве, апублікаванай увечары нядзелі, Джо Байдэн сцвярджае, што суды над яго сынам былі «заражаныя палітыкай» і таму скончыліся неправасуднымі рашэннямі.

«Калі я на гэтых выходных прыняў гэтае рашэнне, адкладаць яго выкананне больш не мела сэнсу. Я спадзяюся, што амерыканцы зразумеюць, чаму бацька і прэзідэнт прыйшоў да такога рашэння», — гаворыцца ў заяве.

Хантэр Байдэн таксама выступіў з заявай, у якой сказаў, што памылкі, якія ён здзейсніў, калі быў наркаманам, былі выкарыстаныя ў палітычных мэтах, каб публічна зняважыць і зганьбіць усю сям'ю Байдэнаў.

«Я ні ў якім разе не лічу сённяшні акт міласэрнасці ў адносінах да мяне чымсьці само сабой і прысвячу жыццё дапамозе тым, хто ўсё яшчэ хворы і пакутуе», — заявіў сын прэзідэнта.

Прысуды Хантэру Байдэну павінны былі быць вынесеныя 12 і 16 снежня. Па другой справе, аб ухіленні ад падаткаў на суму 1,4 млн даляраў у 2016-2019 гг, яму пагражалі да 15 гадоў турмы.

Каментары2

  • Фу-фу
    02.12.2024
    Якая брудная гісторыя. Адмазаў сына ды яшчэ парушыў слова.
  • Прыхільнік Трампа
    02.12.2024
    Але гэта Трамп - злачынец, не пераблытай

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром4

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →