Першы энергаблок БелАЭС з 3 снежня выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/astraviecaes_zima-wer7n.jpg.webp)
Паведамляецца, што акія працы праводзяцца штогод. Падчас планава-папераджальнага рамонту праводзіцца частковая перагрузка ядзернага паліва, а таксама тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, яго дыягностыка, дэфектацыя і рамонт.
Гэтым разам у рэактары будзе перагружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак. Акрамя таго, правядуць кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў.
Каментары
Вельмі добры аналіз эканамічнай бессэнсоўнасці і нават стратнасці БелАЭС недаўна зрабіў спадар Кныровіч.
Таксама БелАЭС нічога не дае і ў сэнсе дыверсіфікацыі энергетычнай бяспецы Беларусі , бо пабудаваная і эксплуатуецца падпарадкаваным Крамлю Расатамам.
Імаверна Лукашэнка разлічваў, што электраэнергію з БелАЭС замест рээкспартуемай тады Беларуссю ўкраінскай электраэнэргіі будуць купляць балтыйскія краіны, але літоўскія ўлады апынуліся прынцыповымі, абвесціўшы ў 2013 БелАЭС пагрозай літоўскай нацбяспецы.
Энергетычная сетка Беларусі не гатовая да таго, каб размеркаваць аб'ём генерацыі БелАЭС для ўнутранага спажывання, дзеля гэтага патрэбныя дадатковыя інвеcтыцыі, супастаўляльныя з коштам пабудовы яшчэ адзінай АЭС. Праблему маглі б вырашыць прыватныя інвестыцыі, але натуральна не ў манапалізаваную электрычную галіну і не пад час панавання Лукашэнкі.
У выніку адзіны напрамак продажу электраэнергіі з БелАЭС - гэта Расея з яе непрывабнымі коштамі.