Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»
Выдавецкі дом «Звязда» ўзначаліць Вольга Ануфрыева
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Вольгі Ануфрыевай дырэктарам — галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».
Да гэтага Вольга Ануфрыева займала пасаду галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты «Рэспубліка».
Алесь Карлюкевіч узначальваў «Звязду» са жніўня 2020 года, у 2022 годзе ён узначаліў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Міністрам інфармацыі ён быў у 2017-2020 гадах.
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» ўключыць у сябе газету «Звязда», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», экалагічны часопіс «Родная прырода», жаночы часопіс «Алеся», часопіс, разлічаны на замежнага чытача, «Беларусь. Belarus», а таксама кніжнае выдавецтва.
Каментары