Грамадства

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У Гомельскім абласным судзе 2 снежня вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз. Суддзя Яўген Шаршнёў прызнаў усіх фігурантаў справы вінаватымі і прызначыў Бародзію і Ласоўскаму па 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а Полаз — дзевяць гадоў калоніі. Таксама кожнаму фігуранту прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў, піша «Вясна».

Вячаслаў Бародзій
Вячаслаў Бародзій на судзе

Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядомыя з прапагандысцкага фільма, выпушчанага год таму, у якім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу. Агулам трох чалавек абвінавацілі адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «здрада дзяржаве» і «агентурная дзейнасць». Суд ў закрытым рэжыме праходзіў з 15 кастрычніка. Усе фігуранты справы знаходзіліся пад вартай.

Мінулай восенню Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве са «Службай бяспекі Украіны» і «падрыхтоўцы тэрактаў». Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня 2023 года, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ.

Украінскага егера Вячаслава Бародзія затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей. У фільме расказалі, што Бародзій пасля пачатку поўнамаштабнай вайны нібыта прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што «з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны». У фільме кажуць:

«Пры затрыманні ён заявіў, што прыйшоў у нашу краіну «забраць хлопца і вярнуцца назад». Пра склады са зброяй Бародзій нібыта нічога не ведаў і наогул перасек мяжу з нашай краінай упершыню. Навошта ў яго пры сабе быў пісталет SIG Sauer з глушыцелем і дзвюма абоймамі, Бародзій патлумачыць не змог. Зрэшты, гэта зразумела і так. Пры сутыкненні з нашымі памежнікамі ў Мангуста была б магчымасць адстрэльвацца ад іх». 

Валянціна Полаз на судзе
Валянціна Полаз на судзе

Вячаслава Бародзія, Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз у залежнасці ад ролі кожнага абвінавацілі паводле наступных крымінальных артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 2 арт. 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі);
  • ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • арт. 358-1 (агентурная дзейнасць);
  • ч. 3 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі);
  • ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь).

2 снежня суд прызнаў вінаватым Бародзія паводле арт. 295 КК,арт. 333-1 КК, арт. 358-1 КК, арт. 371 КК і арт. 371-1 КК. Ласоўскі і Полаз прызнаныя вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве», а таксама ў «арганізацыі незаконнай міграцыі».

Каментары

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе1

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →