«Амаль усе дамы пад вадой». Голую Прыстань на Херсоншчыне затапляе, а расейцы не выпускаюць людзей з горада
Захопнікі паставілі блокпасты, якія не выпускаюць мясцовых за межы горада.
Праз падрыў Кахоўскай ГЭС горад Голая Прыстань ідзе пад ваду. Узровень вады пастаянна расце.
Па словах мясцовых, ніякай эвакуацыі не арганізавалі. Больш за тое, людзей не выпускаюць з горада, як паведамляе УНІАН са спасылкай на мясцовы канал «Катарсіс».
«Голая Прыстань, ужо амаль усе дамы пад вадой. Пішуць, што многія людзі моляць аб дапамозе, рускія паставілі блокпасты і не выпускаюць людзей, забараняюць выбірацца мясцовым на лодках для выратавання людзей. Некаторыя старыя гінуць проста ў сябе дома. Узровень вады падымаецца далей», — пішуць украінскія медыя са спасылкай на відавочцаў.
На фота з месца падзей відаць, што Голая Прыстань ідзе пад ваду. Некаторыя прыватныя дамы цалкам затапіла — бачны толькі дах.
Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў
Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС
Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў
«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС
Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС
Каментары