Максімальная сума пераводу складае 150 рублёў.
«Каб здзейсніць імгненны плацеж, неабходна быць карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» і мець актуальны (разліковы) банкаўскі рахунак без выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі. Пры неабходнасці яго можна адкрыць у інтэрнэт-банкінгу ў анлайн-рэжыме», — паведамляе прэс-служба банка.
Каб атрымаць перавод праз сістэму, карыстальніку таксама неабходна прывязаць нумар мабільнага тэлефона і актуальны (разліковы) банкаўскі рахунак да сэрвісу сістэмы імгненных плацяжоў (СІП). Гэта робіцца ў інтэрнэт-банкінгу ва ўкладцы «Плацяжы і пераводы» ў некалькі клікаў.
Карыстальнік, які атрымаў плацеж праз СІП на свой актуальны рахунак, можа перавесці іх на выбраную аплатную карту праз функцыю «Спісаць на карту».
Максімальная сума пераводу ў сістэме складае 150 рублёў. У суткі можна здзейсніць не больш за 5 аперацый на суму не больш за 500 рублёў.
Плата за перавод складзе 1,5% ад сумы, мінімум 1 рубель.
Каментары