У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім?
У базе Realt з'явілася цікавая аб'ява. Дом знаходзіцца ў Сёмкаўскім завулку побач з вадасховішчам Дразды і зялёнай зонай. Паблізу знаходзіцца бізнэс-цэнтр Helen&Valery Plaza, які ўвялі ў эксплуатацыю ў пачатку гэтага года, і Палац мастацкай гімнастыкі.
У катэджы каля 300 «квадратаў» агульнай плошчы, 200 — жылыя. Гэта ўсё адзін паверх.
Дом пабудавалі ў 2023 годзе, і ён цалкам гатовы да пражывання. У аздабленні дома выкарыстана дэкаратыўная тынкоўка Ottocento Oikos, амерыканская фарба Benjomin Moore, італьянская плітка і мэбля элітнага італьянскага брэнда Visionnaire.
У аб'яве мала інфармацыі пра аб'ект, таму застаецца толькі разглядаць фатаграфіі.
У гасцінай, сумешчанай з кухняй, панарамныя вокны і вельмі высокія столі.
На здымках можна разгледзець як мінімум два санвузлы. У іх устаноўлены ванны. Ёсць вялікія вокны.
Так выглядае спальня.
Яшчэ адзін пакой пакуль што без мэблі.
У маналітна-каркасным доме цэнтральнае ацяпленне, электразабеспячэнне, водаправод і каналізацыя. Участак — 15 сотак.
Ёсць відэаназіранне і сістэма «разумны дом».
За дом просяць каля 3 млн даляраў.
Пад Мінскам прадаецца стыльная дача з бруса і з інтэр'ерам, як у Pinterest. Цана — як у двухпакаёўкі
У цэнтры Мінска прадаюць хату, якой больш за 100 гадоў
У доме для эліты БССР у Мінску прадаюць кватэру — там захавалася нават савецкае бідэ
За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?
Каментары
Іншая справа, што там так красці не атрымаецца.
А дызайн вельмі ня вельмі, непрывабны карацей кажучы.