Свет77

МУС Расіі абвясціла ў вышук амерыканскага сенатара за словы з відэазапісу, які быў адмыслова змантаваны

МУС Расіі абвясціла ў вышук амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма па крымінальным артыкуле, а кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу «па факце русафобскіх выказванняў амерыканскага сенатара». Падставай стаў змантаваны аўдыязапіс.

Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм на сустрэчы з Зяленскім. Скрын відэа

Скандал у расійскай прасторы выклікаў відэазапіс сустрэчы з прэзідэнтам Украіны, на якой сенатар Грэм нібыта сказаў, што смерць расейцаў — «найлепшае, на што мы трацілі грошы».

На відэа ёсць такі дыялог на англійскай мове, перадае «Медуза»:

Зяленскі: Free or die (Свабодныя ці мёртвыя).

Грэм: Free or die (Свабодныя ці мёртвыя).

Зяленскі: Now we are free. And we will be (Цяпер мы вольныя. І мы будзем свабоднымі).

Грэм: Yes. And Russians are dying (Так. І расейцы паміраюць).

It's the best money we ever spent (Гэта найлепшае, на што мы трацілі грошы).

Паміж фразамі Грэма пра расейцаў і выдаткі прыкметная мантажная склейка. Пазней офіс прэзідэнта Украіны пацвердзіў Reuters, што запіс быў змантаваны.

У поўнай версіі размовы, з якой азнаёмілася Reuters, Грэм расказвае Зяленскаму, што супраціўленне ўкраінцаў нагадвае яму пра тыя часы, калі амерыканцы змагаліся да апошняга чалавека, «мы хацелі або быць свабоднымі, або памерці». Зяленскі ў адказ кажа, што цяпер амерыканцы вольныя, украінцы таксама будуць вольнымі. Сенатар працягвае: «А рускія паміраюць». «Так, але яны прыйшлі на нашу тэрыторыю. Мы не ваюем на іх тэрыторыі», — адказвае яму прэзідэнт Украіны.

Фраза «Гэта найлепшае, на што мы трацілі грошы», якая ў змантаваным выглядзе стаяла пасля слоў «рускія паміраюць» і выклікала бурную рэакцыю расійскіх уладаў, у гэтай частцы размовы не гучала.

Сам Грэм у пісьмовым каментары, дасланым Reuters, заявіў, што «расійская машына прапаганды, як звычайна працуе на знос», дадаўшы, што «для Злучаных Штатаў дапамога ў вызваленні Украіны ад расійскіх вайсковых злачынцаў стала добрай інвестыцыяй».

Каментары7

  • Беларус
    29.05.2023
    Спасибо Вам, США и Союзники, за ПОМОЩЬ в Освобождении УКРАИНЫ!!! СЛАВА УКРАИНЕ!!! СЛАВА США!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! АЛГА, КАЗАХСТАН!!!
  • Петро
    29.05.2023
    Классика жанра от русских мошенников. Вот так Грэхэм познакомился с распятым мальчиком в трусиках
  • Racyja
    29.05.2023
    I’ve also been donating to ЗСУ and I do confirm that “It's the best money I ever spent”. Long live Belarus

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →