Кніга Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Гораду» адбудзецца ў суботу на Міжнародным кніжным кірмашы ў варшаўскім Палацы культуры і навукі.
«Дарагія сябры і сябровачкі! Запрашаю ў гэтую суботу на прэзентацыю маёй кнігі для дзяцей «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Гораду» на Міжнародным кніжным кірмашы ў варшаўскім Палацы культуры і навукі (тая самая савецкая высотка на метро Centrum). Кожны наведнік атрымае подпіс аўтара з пажаданнямі і падаруначак», — напісаў у фэйсбуку аўтар.
Калі? Субота (27 мая) 10:30—11:55
Дзе? Палац культуры і навукі, уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай
Вялікі беларускі кніжны павільён №168 (Sala Ratuszowa)
Кнігу можна купіць і ў любы іншы дзень (выстава пачалася ў чацвер, а скончыцца ў нядзелю).
Каментары