Свет11

Зяленскі звярнуўся да народа Ірана праз «Шахеды»: Для чаго вам цынічныя забойствы?

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да народа Ірана, каб той не станавіўся саўдзельнікам крывавай расійскай вайны, якая выкарыстоўвае іранскія дроны-камікадзэ для забойства цывільных украінцаў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіса прэзідэнта Украіны

«Сёння, улічваючы тое, што такія ўдары працягваюцца пастаянна, хацеў бы звярнуцца непасрэдна да народа Ірана. Да ўсіх — да грамадства, да кожнай іранскай сям'і, да тых людзей, якія здольныя ўплываць на дзяржаўныя рашэнні ў Іране. Простае пытанне: а для чаго вам быць саўдзельнікамі расійскага тэрору? Чаму вы на баку дзяржавы-зла?

Свет жа бачыць, што адбываецца, і вы ўсё ў Іране бачыце. Падтрымку зла немагчыма адмаўляць», — цытуе словы прэзідэнта «Украінская праўда».

Зяленскі зазначыў, што хоць украінцы і навучыліся збіваць большасць дронаў-камікадзэ, якія Іран перадае Расіі, але ўсё ж ёсць і пападанні, і ахвяры.

«Калі іранскі дрон забівае цяжарную ўкраінскую дзяўчыну разам з яе мужам у іх дома, то для чаго гэта вам у Іране? Калі ваш «Шахед» б'е па інтэрнаце з нашымі студэнтамі, людзі гінуць, пачынаецца пажар, на месца прыбываюць ратавальнікі, і праз некалькі хвілін б'е другі «Шахед», забіраючы жыцці ўжо тых, хто ратаваў жыцці іншых… Для чаго такія цынічныя забойствы Ірана? Рукамі Расіі, але вашай зброяй.

Што ад гэтага атрымліваеце вы, людзі ў Тэгеране, або ў Шыразе, або Сакезе, або ў любым іншым горадзе вашай краіны?»

Зяленскі дадаў, што ў выніку дапамогі агрэсару Іран толькі атрымлівае і яшчэ большую ізаляцыю ад свету, яшчэ большыя праблемы.

Ён выказаў упэўненасць, што людзі Ірана павінны быць на другім баку гісторыі — не са злом.

«Расія пачала гэтую вайну дзеля прыгнёту. Гэта вайна каланізатара супраць суседняй нацыі…. Людзі Ірана маглі б жыць зусім інакш, калі б вас не ставілі на адзін бок з такім злом, як расійская агрэсія. Вашы «Шахеды», якія кожную ноч тэрарызуюць Украіну, азначаюць толькі тое, што людзей Ірана штурхаюць яшчэ глыбей і глыбей на цёмны бок гісторыі», − падсумаваў Зяленскі.

Сёння ноччу Кіеў зноў быў атакаваны «Шахедамі». Усе яны былі збітыя.

Каментары1

  • Зенек
    25.05.2023
    Пусть сначала спросит себя: зачем безостановочно и очень плодотворно торговал с Лукашенко, когда белорусов убивали и белорусы просили, что давайте введём санкции против него.
    И вообще людям, которые не жили при диктатуре, трудно понять как можно восстать против такого репрессивного государства.

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі2

Выпускніка не прынялі на размеркаванне. Зараз ён вінны больш за 20 000 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →