Украіна ўжо выкарыстала дальнабойныя ракеты Storm Shadow, атрыманыя ад Вялікабрытаніі, для ўдараў па расійскіх цэлях. Пра гэта тэлеканалу CNN паведамілі два чыноўнікі ЗША і адзін чыноўнік краіны Захаду, знаёмыя з інфармацыяй.
Крыніцы CNN, праўда, не ўдакладнілі, калі менавіта і для ўдараў па якіх цэлях украінскі бок выкарыстаў Storm Shadow. Прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны ад каментарыяў адмовіўся.
Storm Shadow — крылатая ракета вялікай далёкасці, распрацаваная сумесна Вялікабрытаніяй і Францыяй. Далёкасць яе стральбы перавышае 250 кіламетраў.
Storm Shadow Вялікабрытанія перадала Украіне на мінулым тыдні, а напярэдадні брытанскі ўрад заявіў пра намеры перадаць Украіне сотні новых ударных беспілотнікаў з далёкасцю палёту больш за 200 км.
Каментары