Вайна55

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Днямі з'явілася інфармацыя аб пастаўцы Вялікабрытаніяй Украіне крылатых ракет Storm Shadow (чытаецца: «Сторм шэдаў»). «Гэта дасць Украіне магчымасць зрабіць Крым неабараняльным для расійскіх сіл», мяркуе адстаўны генерал Бен Ходжэс.

Storm Shadow
Ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл. Лондан. Фота: Wikimedia Commons

«Такім чынам Лондан парушыў табу на пастаўкі ракет далёкага радыуса дзеяння». Такую ацэнку дало французскае выданне Le Monde, заўважыўшы, што пастаўка здзяйсняецца пры ўмове, што ракеты не будуць выкарыстаныя супраць абʼектаў на тэрыторыі Расіі.

11 мая ў Палаце абшчын міністр абароны Вялікабрытаніі Бен Уолес (Ben Wallace) заявіў, што гэтыя сістэмы ўзбраення «даюць Украіне найлепшы шанец абараніць сябе ад бязлітаснасці, з якой працягвае дзейнічаць Расія».

Выданне адзначае, што да гэтага часу заходнія краіны неахвотна пастаўлялі Кіеву зброю далёкага радыуса дзеяння. Яны баяліся, што з яе дапамогай могуць быць нанесеныя ўдары па тэрыторыі Расіі. У прыватнасці, ЗША адмовіліся паставіць украінцам ракеты ATACMS, якія запускаюцца з рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS. Далёкасць іх дзеяння ацэньваецца ў 300 кіламетраў.

Кіеў здолеў запэўніць Лондан, што Storm Shadow будуць выкарыстоўвацца толькі для навядзення цэляў на тэрыторыі Украіны. Па словах Бена Уолеса, пастаўкі ракет — «гэта вывераны і прапарцыйны адказ на эскалацыю з боку Расіі».

Міністр нагадаў, што расійскі бок страляе па Украіне ракетамі «Калібр», далёкасць палёту якіх больш за 2000 кіламетраў.

У артыкуле нагадваецца, што ракеты Storm Shadow былі распрацаваныя ў 1990-я гады французскай кампаніяй Matra і брытанскай British Aerospace. У французскай арміі гэтая ракета мае назву Scalp (па першых літарах на французскай мове — «шматцэльная высокадакладная крылатая ракета вялікай далёкасці з аўтаномным навядзеннем»).

Гэтая кіраваная ракета класа «паветра — зямля» прызначаная для паражэння нерухомых цэляў на вялікай адлегласці. Ракета мае боегалоўку вагой 450 кг, якая можа знішчыць умацаваныя пабудовы кшталту бункераў. Вытворца характарызуе ракеты як малазаўважныя для сродкаў супрацьпаветранай абароны. Выданне нагадвае, што Storm Shadow выкарыстоўваліся ў Іраку, Лівіі і Сірыі.

Вайсковая крыніца французскай газеты адзначыла, што ўжо сам факт наяўнасці такіх ракет ва ўкраінскага боку прымусіць расійскае камандаванне вырашаць дылему:

«Ім давядзецца выбіраць паміж тым, ці пакінуць свае стратэгічныя абʼекты ў зоне стральбы з рызыкай іх знішчэння, ці перанесці іх на адлегласць больш за 250 кіламетраў, што будзе перашкаджаць іх вядзенню вайны».

Да гэтага, як адзначае выданне, далёкасць паражэння ўкраінскай зброі складала 70 кіламетраў. На такую адлегласць маглі даляцець ракеты сістэмы залпавага агню HIMARS. Журналіст згадвае пра тое, што Кіеў мае беспілотнікі для паражэння больш далёкіх абʼектаў, але яны могуць несці толькі некалькі дзясяткаў кілаграмаў выбухоўкі.

Выданне сцвярджае, што радыус дзеяння Storm Shadow дазволіць украінскім войскам пакрыць практычна ўсю сваю тэрыторыю, у тым ліку Крым. Так, Севастопальскі порт, дзе размешчаны Чарнаморскі флот Расіі, знаходзіцца прыкладна за 230 кіламетраў ад Херсона, адваяванага ў лістападзе 2022 года. Пад пагрозай можа аказацца і Керчанскі мост, які злучае Крым з Расіяй.

Аўтар артыкула цытуе былога камандуючага войскамі ЗША ў Еўропе Бена Ходжэса, які ў чацвер, 11 мая, у твітары напісаў:

«Гэта дасць Украіне магчымасць зрабіць Крым неабараняльным для расійскіх сіл».

Эксперты сцвярджаюць, што радыус дзеяння Storm Shadow дазваляе ўкраінскім пілотам атакаваць цэлі за лініяй фронту, у бяспечнай адлегласці ад праціўніка і яго сістэм супрацьпаветранай абароны (СПА). Гэта таксама можа прымусіць расійскіх вайскоўцаў перамясціць свае сродкі СПА для абароны больш аддаленых абʼектаў, што створыць перавагу для наступнай контратакі Кіева.

Аўтар артыкула нагадвае, што яшчэ некалькі тыдняў таму былі сумненні ў эфектыўнасці паставак такіх ракет з-за несумяшчальнасці заходніх узбраенняў з сістэмамі, якімі аснашчаныя знішчальнікі ВПС Кіева.

Аднак, як адзначае выданне, майстэрства ўкраінскіх вайскоўцаў, падтрыманае заходнімі экспертамі, зноў дазволіла пераадолець перашкоды. Гэта пацвердзіў і міністр абароны Вялікабрытаніі: «Узяць франка-брытанскую ракету і змясціць яе ў стары савецкі або расійскі самалёт няпроста. Гэта была адна з прычын затрымкі. Неабходна было высветліць, наколькі гэта тэхнічна магчыма».

Выданне нагадвае, што новая заява аб пастаўках узбраення характарызуе Лондан як самую смелую сталіцу ў справе вайсковай дапамогі Украіне. У студзені Вялікабрытанія першай заявіла аб пастаўцы сучасных цяжкіх танкаў Узброеным сілам Украіны (было абяцана 14 танкаў Challenger-2). Таксама брытанскі ўрад праклаў шлях для навучання ўкраінскіх пілотаў кіраванню заходнімі знішчальнікамі, пастаўкі якіх пакуль застаюцца нявырашанымі.

Аўтар нагадвае словы прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі Рышы Сунака, выказаныя падчас яго выступлення на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 18 лютага, пра тое, што

«Злучанае Каралеўства будзе першай краінай, якая паставіць Украіне зброю большай далёкасці».

У артыкуле адзначаецца, што новая зброя пакуль не можа выкарыстоўвацца некалькі тыдняў. Як заявіў Уолес, ракеты «яшчэ не прайшлі праверку».

Супадзенне гэта ці не, але прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер, 11 мая, у інтэрвʼю BBC заявіў, што контрнаступленне яшчэ не гатова:

«З [тым, што ў нас ёсць], мы можам ісці наперад і дамагчыся поспеху. Але мы страцілі б шмат людзей. Я думаю, што гэта непрымальна (…) Нам усё яшчэ трэба крыху больш часу».

Аўтар задаецца пытаннем, чым насамрэч ёсць гэта выказванне прэзідэнта Украіны. Сродкам, каб прыцішыць нецярпенне ўкраінскага народа і заходніх саюзнікаў, ці маніпуляцыяй, накіраванай на падман расійскага боку?

У кожным разе, наступныя некалькі тыдняў абяцаюць быць вырашальнымі, адзначае аўтар артыкула.

Чытайце яшчэ:

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Танкі Abrams Украіна атрымае ў пачатку восені

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Каментары5

  • Галоунае пытанне
    12.05.2023
    А да драздоу даляцiць?)))
  • a.hto.tam.idze
    12.05.2023
    Тут варыянтаў не вельмі багата. Пакінуць, ці пайсці на х*й.
  • Лол
    12.05.2023
    Чарнаморскі флот ужо год не стаіць у Крыме. Прачніся, НН.

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →