Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паказаў, у якім стане знаходзіцца іх уседарожнік, які нядаўна патрапіў пад расійскі абстрэл.
«На шчасце, усе жывыя: паспелі выскачыць за некалькі секунд да прылёту. А вось машыне пашанцавала значна менш», — піша прэс-служба Палка.
На вайне машыны — расходны матэрыял, як бы іх не бераглі, падкрэсліваюць ваяры. І гэты аўтамабіль, відаць, удасца адрамантаваць. Галоўнае — каб не гінулі людзі.
Каментары