На канец 2022 года ў прыватнай уласнасці грамадзян знаходзілася 2 млн 974 тысяч і 303 легкавыя аўтамабілі. Пра гэта піша myfin.by са спасылкай на Нацыянальны статкамітэт.
У сярэднім у 2022 годзе на 1000 жыхароў Беларусі прыпадалі 323 легкавыя аўтамабілі.
У рэгіянальным разрэзе сітуацыя выглядае так:
Гродзенская вобласць — 380;
Брэсцкая вобласць — 344;
Мінская вобласць — 341;
Мінск — 309;
Магілёўская вобласць — 314;
Віцебская вобласць — 305;
Гомельская вобласць — 286.
У параўнанні з 2021 годам агульнарэспубліканскі паказчык амаль не змяніўся. Тады ён быў на ўзроўні 324 аўто на 1000 чалавек насельніцтва.
Каментары
вы будзеце смяяцца) але ж я пэўна наіўная дурачка... калі з мужам паехалі ўпершыню ўбок Брэста, бачу ля Брэста катэджы, а не хаткі, як звычайна, і, хлопаючы вейкамі, пытаю:
- адкуль тут такія катэджы? якіх, здаецца, нават пад Мінскам няма
ён?
- ты что - дура штоле? тут же граница