Праваабаронцы даведаліся, што асуджаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка ўжо пераведзеныя для адбыцця прызначанага ім пакарання ў калоніі.
Прысуд траім палітзняволеным быў вынесены 5 студзеня. Фядынічу і Берасневу прызначылі 9 гадоў калоніі, а Арэшку — 8 гадоў калоніі.
31 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку судовая калегія пакінула прысуд без змен, а скаргі — без задавальнення.
Цяпер стала вядома, што нядаўна лідараў незалежнага прафсаюзнага руху перавялі ў калоніі: Фядыніча — у бабруйскую калонію № 2, Бераснева — у магілёўскую калонію № 15, а Арэшку — у шклоўскую калонію № 17.
Каментары