Здарэнні88

Касірка выпадкова выдала кліенту лішнія 20 тысяч рублёў. Цяпер яго шукае міліцыя, а дзяўчына павінна кампенсаваць грошы

Касірка аднаго з банкаў выдала кліенту лішнія 20 тысяч рублёў. Да канца мая яна павінна пакрыць банку шкоду. Здарэнне адбылося ў адным з абменнікаў на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Пра сваю гісторыю дзяўчына расказала ў інстаграме.

«Я аказалася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і прашу аб дапамозе! Я працую ў банку на пасадзе касіра. Падчас валютна-абменнай аперацыі 21 красавіка выпадкова былі перададзеныя лішнія грошы ў памеры 20000 беларускіх рублёў. Цяпер я спрабую знайсці чалавека, які гэтую суму ўзяў, у адваротным выпадку мне давядзецца кампенсаваць яе самой. Магчыма, вы яго бачылі», — расказала яна

Далей яна распавяла, што адбылося.

«Дзесьці ў 10.50 кліент перадаў мне 40 тысяч рублёў, хацеў купіць даляры на 37 тысяч. Я яму вярнула тры тысячы, на астатнія грошы прадала даляры. Выдала ўсё правільна, з чэкам. Ён іх забраў. У мяне на стале заставаліся тыя 40 тысяч, якія мужчына мне першапачаткова даў. Я пачала іх хаваць у сейф, палову паспела, 20 тысяч яшчэ заставаліся на стале. Як толькі я хацела ўзяць іх у рукі, ён папрасіў мяне пералічыць даляры на падліковай машынцы, каб яму не лічыць уручную. Кажу: добра. Бяру іх, пералічваю — усё правільна. Потым я машынальна кладу даляры на гэтыя 20 тысяч рублёў, якія ляжалі на стале, і вяртаю мужчыну.

Мне здаецца, гэты чалавек зразумеў, што нешта не так. Ён пакруціў грошы ў руках, паглядзеў на іх, але ў мяне нічога не спытаў. Паклаў усё ў заплечнік і пайшоў. Калі я перад абедам лічыла касу, як раз і зразумела, што не хапае такой сумы. На камеры відэаназірання відаць, што гэтыя грошы я аддала гэтаму мужчыну разам з далярамі.

Я спадзявалася, што чалавек усё ж такі заўважыць і вернецца. Мы чакалі да канца дня, потым былі вялікія выхадныя, у суме ўжо прайшло больш за тыдзень — так ніхто і не прыйшоў. Я напісала заяву ў міліцыю. Пошукі гэтага чалавека ідуць, пакуль удалося даведацца толькі тое, што ён сышоў з нашага аддзялення на вуліцы Прытыцкага кудысьці ў двары. 37 тысяч рублёў — як раз такая сума, пры якой пашпарт для куплі валюты не патрабуецца, таму яго даных няма.

Я працую каля трох гадоў, і ніколі такіх выпадкаў раней не было. Калі б была якая-небудзь тысяча рублёў, я б не звярталася па дапамогу, але сума вялікая. Гэта каля 7 тысяч даляраў. Тэрмін пагашэння сумы на працы — да канца мая. Калі прыйдзецца самой закладваць — нават не ведаю, што рабіць, гэта вельмі шмат для мяне», — расказала яна.

На выгляд чалавеку 30-35 гадоў, рост высокі, целасклад хударлявы, валасы чорныя, кароткія.

Быў апрануты ў карычневую куртку, сінія джынсы, жоўтую футболку, спартыўны абутак з белымі палоскамі, акуляры, пры сабе меў шэры з чорным заплечнік.

Інфармацыю просяць паведамляць у Фрунзенскае РУУС Мінска па тэлефонах +375 (29) 394-67-67; +375 (33) 647-62-74 альбо 102.

Каментары8

  • Суповой пакетик
    05.05.2023
    Сама виновата, сядьте на ее место, а потом уже давайте советы.
  • Прометей
    05.05.2023
    А гэты скот бачыў, колькі яму далі, і не вярнуў. Такім мудакам морду біць трэба.
  • Паук
    05.05.2023
    Сама виновата, какой ты умный!

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →