Аляксандра Гайваронскага затрымалі на працоўным месцы, пры затрыманні ўжылі сілу, паведамляе тэлеграм-канал «Права маюць».
Аляксандр Гайваронскі — вакаліст кавер-бэнда Fair Play.
На камеру сілавікоў ён сказаў, што, маўляў, выступаў у адзенні «забароненых колераў», таксама паказалі фота, дзе ён зняты ў майцы з гербам «Пагоня». Таксама музыку абвінавачваюць у падпісцы на забароненыя рэжымам рэсурсы.
Каментары