Спорт77

Некалькі беларускіх тэнісістаў падпісалі дэкларацыі аб нейтральным статусе, каб згуляць на сёлетнім Уімблдоне

Ужо некалькі расійскіх і беларускіх тэнісістаў падпісалі асабістыя заявы, якія дазволяць ім выступаць у якасці нейтральных гульцоў на сёлетнім Уімблдонскім тэнісным турніры, паведамляе Reuters.

Імёны спартоўцаў не называюцца.

«Я не буду дзяліцца падрабязнасцямі, хто гэта, але шэраг гульцоў ужо падпісалі. Мы выслухалі водгукі спартоўцаў за мінулы год, і яны сказалі, што хацелі мець магчымасць падпісаць дэкларацыю. Яны цалкам разумеюць, на што яны падпісваюцца», — заявіла 25 красавіка Салі Болтан, выканаўчы дырэктар Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса і кракета (AELTC), арганізатара Уімблдону.

Каб удзельнічаць у сёлетніх спаборніцтвах, расійскія і беларускія спартоўцы павінны пагадзіцца прымаць удзел у іх у нейтральным статусе, не рабіць заяў у падтрымку вайны ва Украіне і не атрымліваць фінансаванне ад расійскай і/або беларускай дзяржаў і кампаній, якія яны кантралююць.

У 2022 годзе арганізатары Уімблдону вырашылі не дапускаць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах, за што Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) і Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) знялі з турніру рэйтынгавыя балы.

У сакавіку 2023 года Уімблдон абвясціў, што зняў татальную забарону, але цяпер тэнісісты павінны падпісаць дэкларацыю.

Каментары7

  • Gvyy
    26.04.2023
    Ruski swet imknecca pralezci.
  • Ян Севярын Бакей
    26.04.2023
    АТР і WTA - ганьба, а Уімблдону - рэспэкт.
  • не такі як ёсць
    26.04.2023
    Беларусы мусяць спаборнічаць пад БЧБ, а заябацькам там не месца ні пад якім сцягам

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →