Мексіканскія ўлады выявілі амаль 10 тон вадкага метамфетаміну ў бутэльках ад тэкілы
Алкаголь павінен быў пайсці на экспарт.
Мексіканскія ўлады канфіскавалі 11520 бутэлек ад тэкілы, у якіх быў знойдзены вадкі метамфетамін. Пра гэта 25 красавіка паведаміла агенцтва CNN.
Бутэлькі ўтрымлівалі ў сабе звыш 8,6 тысячы кілаграм наркотыку, які павінен быў пад выглядам звычайнай тэкілы пайсці на экспарт. Выявілі яго пры дапамозе службовых сабак і спецыяльнай сістэмы ідэнтыфікацыі хімічных рэчываў.
«Метафетамін — гэта стымулятар, які выклікае моцнае прывыканне і звычайна сустракаецца ў форме парашку або крышталёў. Для зручнасці і незаўважнасці транспарціроўкі яго часта ператвараюць у вадкі раствор, які затым зноў вяртаюць у зыходны агрэгатны стан для спажывання», — піша CNN.
Мексіканскія ўлады адзначаюць, што не раз сустракаліся з падобнымі трукамі, аднак перавозку пад выглядам тэкілы ўсё адно назвалі «творчым» падыходам.
Каментары