Грамадства

Доктара з Брэста асудзілі па пяці палітычных артыкулах

37-гадовы Вадзім Наўценя працаваў у розных гарадах.

Вадзім Наўценя. Фота: «Укантакце»

Па звестках праекта Digital intelligence team, Вадзіму Наўцені 37 гадоў. Родам ён з Брэста. Пасля школы адвучыўся на доктара ў Гродна. Працаваў у розных паліклініках і лякарнях — ва Ушачах, Полацку, Брэсце і Пінску. Па спецыялізацыі ён псіхолаг-нарколаг.

Мяркуючы па сацсетках, у Вадзіма ёсць жонка.

Пра прысуд і сутнасць абвінавачанняў стала вядома з прэс-рэліза Вярхоўнага суда. Вадзіма абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК) і пакідаў каментары ў тэлеграме, за што яму дадалі яшчэ чатыры артыкулы — «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

У выніку 27 верасня яму прысудзілі тры гады калоніі і штраф у 8000 рублёў (200 базавых). Таксама ў яго канфіскавалі квадракоптар як «рэч, якую знялі з абароту».

Судзіў Вадзіма Дзмітрый Карасінскі. Ён асудзіў па палітычных крымінальных справах больш за 10 чалавек.

Дзмітрый Карасінскі і старшыня Суда Столінскага раёна Жанна Стаднік, таксама замяшаная ў рэпрэсіях. Фота: palese.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу1

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе3

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР1

У Мінску жанчыне нечым не дагадзілі электрасамакаты ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу1

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →