Свет33

У падземным сховішчы «Хезбалы» на поўдні Лівана знайшлі расійскую зброю

Ізраільскія сухапутныя войскі выявілі падземную базу групоўкі «Хезбала» на поўдні Лівана. Аб'ект выкарыстоўваўся як камандны цэнтр элітнага падраздзялення «Радван» і служыў месцам захоўвання зброі і боепрыпасаў, у тым ліку расійскай вытворчасці, паведаміў журналіст Bild Паўль Ранцхаймер, які разам з вайскоўцамі Ізраіля пабываў на базе.

Фота: Bild

Падчас візіту рэпарцёра суправаджаў контр-адмірал Даніэль Хагары, кіраўнік прэс-службы Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ). Хагары адзначыў, што ў вёсцы, дзе размяшчаецца падземны аб'ект, баевікі «Хезбалы» рыхтавалі маштабны напад на Ізраіль, які мог бы перасягнуць узровень атакі 7 кастрычніка 2023 года.

Падземны комплекс уключае ў сябе сістэму тунэляў, дзякуючы якім баевікі «Радвана» маглі аператыўна пранікнуць на тэрыторыю Ізраіля пешшу або на матацыклах. Па словах кіраўніка прэс-службы ЦАХАЛ, збудаванні былі пабудаваныя з куды большым майстэрствам, чым тунэлі, якія выкарыстоўваюцца ХАМАС у сектары Газа. На стварэнне гэтых умацаванняў, на яго думку, спатрэбіліся гады.

Фота: Bild

Бункеры знаходзяцца на глыбіні каля 8 метраў, яны забяспечаныя сталёвымі перагародкамі і дзвярыма, а ўваходы ў іх размешчаныя ў жылых дамах.

Ізраільскія вайскоўцы выявілі ў гэтых тунэлях вялікую колькасць узбраення: ракеты, мінамётныя снарады, аўтаматы Калашнікава, боепрыпасы, бронекамізэлькі і іншае абсталяванне.

Ронцхаймер адзначыў, што гэта самы сучасны падземны бункер з пункту гледжання якасці канструкцыі і памеру памяшканняў, які ён калі-небудзь бачыў. Журналіст таксама паведаміў, што за некалькі дзён да гэтага ў суседняй вёсцы ён бачыў ракеты, дастаўленыя ў Ліван з Ірана праз Сірыю.

«Іранская і расійская зброя», — падкрэсліў ён.

Каментары3

  • Андрусь
    15.10.2024
    Яшчэ адзін доказ таго, што расія - гэта краіна-тэрарыст.
  • Хто б сумняваўся
    15.10.2024
    Усе гэтыя хамасы/хесбалы арганізаваныя яшчэ саветамі, усё гэта былыя арафатаўцы. Проста ў час развалу саўка Іран узяў іх на балянс. З прыходам Пуціна да ўлады ў Расеі, усе былыя кантакты былі рэанімаваныя, і цяпер барадачы, гэта адна з клешняў Крамля на Блізкім Усходзе.
    Нетаньягу зусім не наіўны, усё яму вядома, тым ня менш, ён спрабаваў зьвярнуцца да Пуціна па дапамогу ў вызваленьні закладнікаў. Ён напэўна спадзяваўся, што ў таго ў душы магло застацца крыху людзкасьці. Марна.
  • Барадзед
    15.10.2024
    Андрусь, они гадят на Ближнем Востоке чтобы отвлечь силы США от Украины.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе19

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →