Вайна3232

Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»

Уладзімір Зяленскі выступае ў Вярхоўнай Радзе і прадстаўляе дэпутатам і грамадзянам план перамогі ў вайне супраць Расіі, паведамляе УНІАН.

Фота: УНІАН

Падчас свайго выступу Зяленскі заявіў, што план перамогі складаецца з 5 пунктаў і трох сакрэтных дадаткаў.

  • Пункт 1 — геапалітычны.
  • Пункты 2 і 3 — ваенныя.
  • Пункт 4 — эканамічны.
  • Пункт 5 — пытанне бяспекі.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, кожныя пункты канкрэтна адпавядаюць часу. Першыя чатыры з іх адносяцца да ваеннага часу, а апошні — па пытанні бяспекі — адказвае за час пасля заканчэння вайны, каб не дапусціць паўторнага ўварвання.

У першым пункце «геапалітыка» прапануецца даслаць Украіне запрашэнне ў NATO.

«Факт запрашэння Украіны ў NATO можа стаць сапраўды фундаментальным мірам. Бо членства NATO гэта пытанне будучага, а не цяперашняга. Але Пуцін павінен убачыць, што ягоныя геапалітычныя разлікі з'яўляюцца пройгрышнымі», — заявіў Зяленскі.

Другі пункт «Абарона» змяшчае выразны пералік зброі, якая здольна падтрымліваць такую сілу ўкраінскіх воінаў.

А дзякуючы Курскай аперацыі, са слоў Зяленскага, Украіна ўбачыла, што Уладзімір Пуцін не мае дастаткова сіл, каб трымацца, калі УСУ «цісне».

Трэці пункт «стрымліванне» мае сакрэтны дадатак, які быў перададзены ЗША і лідарам некаторых еўрапейскіх дзяржаў.

Акрамя таго, Зяленскі растлумачыў, што дадатак атрымаюць яшчэ некаторыя дзяржавы, якія могуць напоўніць змест вельмі вядомай «канцэпцыі стрымлівання».

Украіна прапануе размясціць на сваёй зямлі комплексны няядзерны стратэгічны пакет стрымлівання, які будзе дастатковым для абароны Украіны ад любой вайсковай пагрозы з боку Расіі.

«Калі Расія ведае, што адказ будзе, і разумее, якім гэта будзе адказ, яны выбіраюць перамовы і стабільнае суіснаванне. Нават са стратэгічнымі супернікамі. І мы ведаем гэтыя прыклады», — адзначыў прэзідэнт.

На сёння Украіна прадставіла план перамогі кіраўніцтву Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Францыі.

Каментары32

  • мясцовы2
    16.10.2024
    На жаль фактар дэградацыі палітычных эліт заходняй еўропы не ўлічана ў гэтым плане перамогі
  • План Зелi
    16.10.2024
    Дзве белыя дарожкi.
  • Амбіцыя халтуршчыка
    16.10.2024
    "Украіна прадставіла план перамогі...Злучаным Штатам Амерыкі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Францыі". І ніякай вам там Трэцяй Рэчы Паспалітай...

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →