«Міс Беларусь» Элеанора Качалоўская ажыццявіла даўнюю мару, з'ездзіўшы ў Бранск на канцэрт «Любэ»
«І словамі не перадаць увесь спектр эмоцый, якія я адчула», — кажа яна.
Міс Беларусь 2023 года Элеанора Качалоўская распавяла ў сваіх сацсетках, што здзейсніла сваю даўнюю мару, наведаўшы канцэрт расійскага гурта «Любэ» ў Бранску, піша «Камсамолка».
— Мы прыехалі ў Расію, у горад Бранск, — падзялілася Качалоўская.
Яна паказала білеты на канцэрт і адзначыла, што гэтая паездка была даўнім жаданнем.
— Жывы канцэрт гурта «Любэ». Вось так вось гучыць. Вось такая вось мара ў мяне была. Таму зараз ідзём на канцэрт «Любэ», — дадала Міс Беларусь 2023 года.
— І словамі не перадаць увесь спектр эмоцый, якія я адчула. Самы душэўны, самы кранальны і сур’ёзны адначасова канцэрт, на якім я калі-небудзь была, — падзялілася яна сваімі ўражаннямі.
Таксама Качалоўская апублікавала ў сябе кароткае відэа, дзе Мікалай Растаргуеў спявае песню «А река течет», суправадзіўшы яе смайлам з пабітым сэрцайкам і падпісаўшы так: «Чуць гэтую песню ўжывую».
Каментары