Здарэнні55

Белстат назваў самыя крымінальныя раёны Беларусі

Узровень злачыннасці ў Беларусі з 2018-га па 2023-ці вырас амаль на 5%. 

Летась у краіне ў сярэднім рэгістравалася 930 злачынстваў на 100 тыс. чалавек. У 2018-м было істотна менш — 888.

За апошнія пяць гадоў, паводле звестак Белстата, злачыннасць знізілася ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

А вось у астатніх рэгіёнах яна павялічылася.

Больш за ўсё злачынствы адзначаліся ў Асіповіцкім (Магілёўская вобласць) і Добрушскім (Гомельская вобласць) раёнах.

У гэтых рэгіёнах у 2023-м на кожныя 100 тыс. жыхароў фіксавалі больш за 1450 злачынстваў. Гэта ў паўтара раза вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Трэцяе месца ў зусім не ганаровым рэйтынгу заняў яшчэ адзін раён Магілёўскай вобласці — Клічаўскі — з паказчыкам 1386 злачынстваў на 100 тыс. чалавек.

Самымі спакойнымі сталі тры заходнія раёны Віцебскай вобласці:

Шаркаўшчынскі (478 злачынстваў на 100 тыс. чалавек)
Докшыцкі (553)
Глыбоцкі (601).

Таксама агулам па краіне за 2023 год агульная колькасць злачынстваў знізілася ў параўнанні з 2022-м.

Каментары5

  • Войтэк
    16.10.2024
    Самыя спакойныя- тры заходнiя каталiцкiя раёны Вiцебскай вобласцi!
  • Гарадзенец
    16.10.2024
    У Заходняй зноў інакш, чым ва ўсходняй, дзе на жаль рускія больш акупавалі.
  • А что в Барановичском?
    16.10.2024
    Почему-то, еще не читая, сразу подумал про Осиповичский район. Первое, слишком много там военных точек самого разного профиля. Второе, нету у этого городка древней истории и происхождения.

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом7

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом

Усе навіны →
Усе навіны

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК7

У Віцебску некалькі дзён лавілі ваўчыцу, якая ўцякла з заапарка

Блогер паказаў, за што аддаў 3 тысячы рублёў на партнёрскіх родах у Беларусі2

«Садзіцца бухі, сліна цячэ». Таксістка Марына расказала, як ратуецца ад прыставанняў4

Ва Украіне аб'явілі абавязковую эвакуацыю Купянска3

У падземным сховішчы «Хезбалы» на поўдні Лівана знайшлі расійскую зброю5

Амерыканскія палітыкі заклікаюць Украіну знізіць узрост мабілізацыі да 18-19 гадоў. Зяленскі супраць7

Lada пачала выпускаць седан «бізнэс-класу». Што за ён і колькі каштуе4

У мінскай кавярні прадаюць каву з фотаздымкамі катоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом7

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом

Галоўнае
Усе навіны →