У той жа час супраць яго завялі новую справу па артыкуле 411 КК РБ.
«З 17 чэрвеня Мікола Дзядок знаходзіцца ў ШІЗА, што складае болей за сто дзён пазбаўленняў: ані лістоў, ані кніг, ані шпацыраў, ані адносна зручнага ложку. У той жа час супраць яго завялі новую справу па артыкуле 411 КК РБ (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі)», — паведамляецца ў ягоным тэлеграм-канале.
Ён перадаў на волю ліст, напісаны яшчэ ў 2015 годзе падчас папярэдняга тэрміну, але актуальны і сёння, у якім ён заклікае:
«Таму я звяртаюся са сваім заклікам да вас і ўсіх, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча, з надзеяй, што тое, што адбываецца са мной, больш не адбудзецца ні з кім у Беларусі».
Каментары