Грамадства11

Розніца — амаль у два разы. Як у Мінску працуюць крамы з таварамі IKEA і якія там цэны

Нядаўна ў «Еўраопце» на Мантажнікаў пачалі прадаваць тавары IKEA. Realt паглядзеў, дзе яшчэ ў Мінску можна знайсці прадукцыю гэтага вытворцы. Ёсць некалькі варыянтаў, дзе яна ёсць у наяўнасці. Якія там цэны і на колькі даражэй, чым у IKEA ў Вільні?

KEA Home, ГЗЦ Palazzo

KEA Home — самая новая крама з падборкі. Яна адчынілася ў ГЗЦ Palazzo ў канцы мінулага года. Тут ёсць тавары для кухні, посуд, пасцельная бялізна, цацкі і іншыя дробязі. У сярэднім, цэны тут вышэйшыя, чым у іншых крамах. Напрыклад, настольная лямпа Forsa, якая ў іншай краме каштуе 80 рублёў, тут прадаецца за 150. У IKEA яна абыйдзецца ў 20 еўра (каля 65 рублёў).

Набор сталовых прыбораў можна купіць па кошце ад 100 да 146 рублёў, Шкляны графін — за 40 (у «Містар Дом» ён каштуе 25, а ў IKEA 6 еўра, або каля 20 рублёў), тэрмас — за 35 (у «Містар Дом» — 26, у IKEA 5 еўра, або каля 16 рублёў).

Папулярныя шампанкі, якія ўжо некалькі месяцаў мільгаюць у Instagram, прадаюцца ў KEA Home за 90 рублёў (15 еўра ці крыху менш за 50 рублёў у IKEA). Набор з чатырох кухонных ручнікоў каштуе 22 рублі. Сурвэтка пад прыборы — 30 рублёў. Металічны кошык — 42 рублі, кошык з водарасцяў — 55. Набор з трох інстаграмных падсвечнікаў абыдзецца ў 60 рублёў (у IKEA — 10 еўра, каля 32 рублёў).

У KEA Home ёсць некалькі пазіцый з небуйной мэблі. Напрыклад, стол-падстаўку для ноўтбука тут можна купіць за 180 рублёў, а стол-паднос — за 110.

Swed House, ТРЦ Diamond City

Крама Swed House працуе ў Diamond City. Хутка павінна з'явіцца яшчэ адзін пункт сеткі — на «Экспабеле», цяпер там вісіць расцяжка аб хуткім адкрыцці і пошуку прадаўцоў. Нядаўна магазін адкрыўся і ў Расіі. Акрамя тавараў, якія прывезлі з IKEA, тут ёсць і аналагі, якія візуальна ніяк не адрозніваюцца. Гэта тавары з тых фабрык, якія раней працавалі для IKEA. Сярод такіх — крэсла «Тойва Skiftebo» аранжавага колеру — аналаг ікееўскага Strandmon. Яно прадаецца за 483 рублі. У Літве арыгінал абыдзецца ў 209 еўра (у пераводзе на рублі выйдзе каля 660). Камода «Кантры» чорнага колеру каштуе 639 рублёў, аналаг вядомай калекцыі Hemnes за 279 еўра (каля 900 рублёў).

У Swed House прадстаўлена досыць шмат буйнагабарытнай мэблі — ложкі і канапы, сталы і крэслы, шафы і стэлажы. Усё гэта выстаўлена ў гандлёвым цэнтры побач з крамай.

У самой краме прадаюцца кухонныя дробязі, посуд, аксесуары для ванны, цацкі, дываны, пасцельная бялізна. Бакалы для шампанскага каштуюць тут 93 рублі, гэта крыху даражэй, чым у KEA Home. Драўляны паднос Snudda абыдзецца ў 49 рублёў. У асноўным цэны тут ніжэй, чым у KEA Home.

«Містэр Дом», ГЗЦ «Цівалі»

Раней у «Цівалі» быў зусім невялікі магазін тавараў з IKEA, але пару месяцаў таму ён пашырыўся. Цяпер тут прадаюцца не толькі дробязі, ёсць невялікая мэбля і прадметы інтэр'еру — таршэры, столікі, крэслы. Гэта самы танны магазін з трох.

Настольную лямпу можна купіць за 20 рублёў. Маленькі часопісны столік каштуе 40, вялікі — 50, прастакутны — 120. Сервіравальны стол Gladom — 100 рублёў, гэта танней на 10 рублёў, чым у KEA Home. Зэдлік-лесвіца на дзве прыступкі каштуе 60 рублёў.

Дык дзе купляць?

Выгадней за ўсё рабіць пакупкі ў «Містэр Дом» у ГЗЦ «Цівалі». На некаторыя тавары цэны тут ніжэйшыя амаль у два разы, чым у KEA Home ў Palazzo. Для тых, хто шукае мэблю, найлепшым варыянтам будзе Swed House ў Diamond City. Па-першае, тут самы шырокі асартымент мэблі. А па-другое, яе можна купіць нават танней, чым у IKEA, калі абраць аналагі. У KEAHome варта ісці па канкрэтныя тавары, на зніжках яны могуць быць таннейшыя, чым у іншых крамах.

Каментары1

  • SHOS
    25.04.2023
    Так там семейка синепалого присосалась ко всем кормушкам. А Беларуси должны горбатиться, чтобы втридорога купить себе мусорку в туалет. Колхозный рай

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?9

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг25

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак3

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →