Грамадства3737

Інфаказачка Бондарава цяпер вучыць, як адзяваць і стрыгчы дзяцей

Пасля выступу адзінаццацігадовага хлопчыка на «антыфашысцкім» камуністычным форуме пралукашэнкаўская актывістка Вольга Бондарава назвала дзіця «гендарна-нейтральнай істотай» і прапанавала забараніць яму выступаць. Усё праз выгляд хлопчыка.

Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Хлопчык, на якога накінулася Бондарава, на так званым «антыфашысцкім» камуністычным форуме ў Мінску, заспяваў песню «Белавежская пушча». Інфаказачцы не спадабалася, што ў яго доўгія светлыя валасы і брошка на грудзях. Яна назвала яго «гендарна-нейтральнай істотай».

Пасля выдаліла першы допіс. І напісала другі, больш жорсткі. «Зляпілі ані хлопчыка, ані дзяўчынку, а істоту незразумелай гендарнай ідэнтычнасці… І дэманструюць гэты цуд на патрыятычных мерапрыемствах», — піша яна ў сваім канале. А пасля называе «насмешкай» выступ хлопчыка.

Скрыншоты з канала інфаказачкі Вольгі Бондаравай

Пасля яна пайшла далей — глумліва прапанавала чытачам вызначыць, якога пола хлопец. І заклікала забараніць яму выступаць.

Скрыншоты канала інфаказачкі Вольгі Бондаравай

Вольга Бондарава выкарыстоўваецца лукашэнкаўцамі для стварэння ілюзіі «ініцыятывы знізу» для патрэбных уладам прапагандысцкіх і палітычных кампаній.

Вольга Бондарава — яна выступае супраць усяго беларускага і таго, што сама вызначае як «заходняе». Так, з яе падачы прыбралі помнік з могілак Ларысы Геніюш і знішчылі музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах.

На судзе над чалавекам, хто перашкаджаў ёй замалёўваць беларускае графіці, выявілася, што яна судзімая і беспрацоўная.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • Jaūmatkiказачка
    23.04.2023
    А так хацелася папіярыцца.
  • Axel Justas
    23.04.2023
    Блін, хто гэтыя амаль 500 ейных падпісчыкаў? Дзеля цікавасці пагартаў стужку - ну відавочна ж, што ў кабеты праблемы з галавой, з такой ненавісццю да літаральна ўсяго навокал нармальны чалавек проста не здольны жыць.
  • Абу
    23.04.2023
    "Гэта ж залатыя людзі!"

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я еў велізарныя сэндвічы з крэветкамі за адным сталом з КДБ». Столтэнберг распавёў, як у 1991 годзе спрабаваў завербаваць савецкага агента

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання8

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →