Грамадства55

«Калі зусім не эканоміць, то хопіць на 2-3 гады». Айцішнікі расказалі, колькі змогуць пражыць на сваіх запасах, калі проста цяпер застануцца без працы

Выданне CityDog.io распытала беларускіх айцішнікаў, што жывуць за мяжой, на колькі ім хопіць фінансавых запасаў, калі яны раптам застануцца без працы. Адказы атрымаліся вельмі рознымі.

Наталля (36 гадоў), QA-менеджарка

Наталля пераехала ў Амерыку 6 гадоў таму. Адкладае грошы з кожнага заробку, а запасы дзеліць на тры часткі: на пенсію, на чорны дзень і на куплю нерухомасці. Кажа, што штомесяц імкнецца адкласці каля 30% ад даходу, але не зацыкліваецца на гэтым.

Асобна захоўваецца «падушка бяспекі» на 6 месяцаў камфортнага жыцця, а яшчэ ёсць грошы, якія кудысьці ўкладзеныя і якія можна лёгка (ці не вельмі) адтуль дастаць.

«Сёлета я з'ехалася з бойфрэндам, і цяпер значную частку атрымліваецца эканоміць на арэндзе кватэры. Да гэтага я жыла адна і плаціла ў тры разы больш, чым цяпер. Атрымліваецца, што раней за арэнду я аддавала 30% свайго даходу, а цяпер толькі 10% — і для Штатаў гэта вельмі маленькі паказчык. Звычайна людзі трацяць на жыллё 30-40%, а часам і да 60% ад заробку.

Цяпер я якраз засталася без працы. Калі зусім не эканоміць, то маіх запасаў хопіць на 2-3 гады. Калі эканоміць усё ж такі давядзецца, у першую чаргу скароцяцца выдаткі на алкаголь, выхады ў бары і рэстараны. Потым буду купляць менш (ці ўвогуле не купляць) адзення і нейкіх прадметаў для дому.

Наступным пунктам перастану падарожнічаць без аглядкі і хадзіць на канцэрты — а я вельмі іх люблю і хаджу часта. Ну, а далей ужо пачнуцца суровыя меры і эканомія ў тым, колькі я выдаткоўваю на здароўе, масаж, хобі і навучанне».

Максім (33 гады), мануальны тэсціроўшчык

Максім пераехаў у Польшчу паўгода таму, і цяпер ягонае фінансавае становішча не вельмі — у першую чаргу праз дарагую арэнду жылля (у Беларусі хлопец жыў ва ўласнай кватэры).

«Дома я адкладаў грошы з кожнага заробку — не фіксаваную суму, як атрымлівалася, але ўсё ж такі. Пасля пераезду я толькі ў мінулым месяцы выйшаў на больш-менш нармальны ўзровень даходу, пры якім можна было б сотку-другую адкласці. Але ўжо цяпер я ведаю, што хутка буду звольнены.

У тэорыі маіх запасаў хопіць прыкладна на год. Калі скараціць выдаткі, то на два. Эканоміць буду ў першую чаргу на паходах ва ўстановы, забаўках і паездках. Хутчэй за ўсё, пакіну толькі самыя неабходныя выдаткі: арэнда, праезд і ежа».

Алеся (31 год), Android Developer

Алеся разам са сваім хлопцам пераехала ў Польшчу 8 месяцаў таму. Яны жывуць без дзяцей і хатніх жывёл. Кажуць, што да сакавіка гэтага года грошы наогул не адкладалі і жылі без «падушкі бяспекі».

«Грошы, якія мы збіралі на пераезд, выдаткавалі ў першы ж месяц — яшчэ давялося і пазычаць. Было вельмі шмат выдаткаў: арэнда жылля, аплата паслуг рыэлтараў, каўцыя (заклад за кватэру) — усё ў суме як арэнда за тры месяцы.

З сабой мы прывезлі толькі вопратку і абутак на сезон, таму трэба было закупіць яшчэ і розных бытавых рэчаў у кватэру, у тым ліку і новы ложак ды матрац, бо ў мяне праблемы з хрыбетнікам, а пасля сну на тым, што быў у кватэры першапачаткова, вельмі балела спіна. Пазней яшчэ купілі сабе тэлевізар і робат-пыласос.

Плюс з кастрычніка па люты мы кожны месяц выбіраліся куды-небудзь у падарожжа, на што таксама былі немалыя выдаткі.

А вось ужо ў сакавіку мы вырашылі трохі прытармазіць і пачаць збіраць «падушку бяспекі». Хочам адкладаць грошы з кожнага заробку — на новыя вандроўкі і проста так. Праз некалькі гадоў можна ўзяць іпатэку.

Я па сваёй натуры марнатраўца, грошы ў мяне ў руках доўга не затрымліваюцца. Таму сваёй тэорыі пра тое, як і колькі трэба адкладаць, у мяне няма. Хлопец у гэтай справе больш адказны, і ў нашай пары абавязак сачыць за фінансамі выпаў яму. Пакуль плануем адкладаць мінімум пятую частку нашага сумеснага даходу.

У выпадку, калі раптам мы абодва застанемся без працы проста цяпер, то, як бы моцна мы ні эканомілі, грошай нам хопіць прыкладна на месяц. Калі без заробку будзе хтосьці адзін, то прыйдзецца, вядома, пачаць трохі эканоміць. У першую чаргу будзем зразаць выдаткі на забавы, паходы ў кавярні і хацелкі, без якіх можна пражыць: напрыклад, новая дарагая настолка ці дарагі прадмет гардэробу.

Пры гэтым, нягледзячы на сітуацыю ў IT цяпер, у нас абаіх усё досыць стабільна. Таму, што хтосьці можа застацца без працы, моцна не перажываем».

Дзмітрый (31 год), інжынер-праграміст

Дзмітрый пераехаў у Польшчу больш за год таму і жыве адзін. Кажа, што грошы адкладае з кожнага заробку — і цяпер іх назапасілася ўжо столькі, што хопіць на некалькі гадоў наперад. Калі зусім прыцісне, то эканоміць пачне ў першую чаргу на падарожжах.

«Існуе тэорыя, што адкладаць трэба максімальна магчымую колькасць фінансаў. А калі хочацца, каб капітал рос, то яшчэ і інвеставаць. Праўда, пакуль няма ўласнага жылля, інвеставаць не варта — інакш можна застацца пад мостам без штаноў. А вось як пры ўсім пры гэтым жыць сённяшнім днём — пытанне, на якое ў мяне няма адказу…»

Што датычыць захоўвання, то грошы ў Дзмітрыя «чорт ведае дзе»: наяўныя ў розных месцах, на рахунку ў банку, у акцыях, а нейкая частка наогул у машыне (як укладанне)».

Каментары5

  • Питон
    22.04.2023
    не особо экономить это что в его понимании? к ежедневному дошираку покупать еще и куриную котлету в Грине через день или заваривать базилюр по второму кругу? или один супескупердяй лямнул теперь его слова надо в заголовок вынести как истину в последней инстанции? не знаю как другие айтишники, но мне на жизнь средней зп согласно дев.бай не хватает с моими скромными расходами.. может другие у мамок кормятся и живут?
  • Котик
    22.04.2023
    Не можешь написать нормальную статью - пиши про беларуских  "багатых айцишникау". Лет 10 уже как очень актуально для властей и гос. пропаганды. Теперь и для свободных СМИ. CityDog выдал пустую непрофессиональную статью на уровне абс, а НН ее зачем-то перепечатала. Почему-то никто не пишет про доходы спортивных чиновников или владельцев строительных бизнесов.
    Дорогим, глубокоуважаемым и любимым беларуским айтишникам желаю, чтоб они действительно были так богаты, как про них рассказывают.
  • SHOS
    22.04.2023
    Котик, ну так чиновники и спортсмены сидят на гос кормушке. Зачем афишировать. Властям рб выгодно выставлять в плохом свете людей, которые сами чёт шевелятся. Нечего от стада отделяться
    Все должны хвалить царя, потому что он из кормит. Не сами люди зарабатывают деньги, а царь даёт.

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →