Спорт

Футбаліст англійскай прэм'ер-лігі робіць паспяховую рэп-кар'еру, але носіць маску і не раскрывае асобу

Падазраюць, што гэта нехта з «Арсенала».

Футбалісты ўжо даўно пачалі надаваць асаблівую ўвагу сваёй медыйнай пазнавальнасці і развівацца не толькі ў спорце, але і ў іншых кірунках. Нярэдка гульцы спрабуюць сябе ў музыцы, прычым гэта не цацка толькі для малавядомых футбалістаў — паўнавартасны трэк ёсць у Альфонса Дэвіса, а ў Рафаэла Леаў ёсць цэлы міні-альбом, некалькі самастойных рэлізаў і кліпаў, якія ён выпускае пад псеўданімам WAY 45.

Нядаўна ў cеціве з'явіўся кліп на трэк Thrill выканаўцы Dide. Ён імгненна набраў папулярнасць і выклікаў вялікую колькасць чутак наконт таго, хто ж можа быць гэтым загадкавым ананімным рэперам, які зʼяўляецца на відэа ў масцы і не паказвае свой твар. З-за зместу песні пачалі распаўсюджвацца чуткі, што гэта можа быць футбаліст, які гуляе ў камандзе АПЛ.

«Switch sides swiftly, then I'm onside chippin' // Catch me online 'cause my team stay winning // You know how it is // They're gonna put it in the paper like, «Which baller is this?» // I hide my face and wear the mask in the vids»

(«Хутка мяняю кірунак, потым я падключаюся збоку [з фланга] // Злаві мяне анлайн, таму што мая каманда працягвае перамагаць // Яны выйдуць з загалоўкамі «Што гэта за гулец?»//Я хаваю твар і нашу маску на відэа»)

Тут выканаўца чытае пра тое, як ён хутка мяняе бок (намёк на змену флангаў на полі і пазіцыю — вінгер), пра тое, што ягоная каманда працягвае перамагаць і што пасля выхаду трэка яны (гэта значыць медыя і фанаты) будуць спрабаваць зразумець, што ж гэта за футбаліст, які хавае свой твар пад маскай.

Улічваючы гэтыя радкі, іх сэнс і фанатызм ад музыкі (а менавіта брытанскага дрыла) і ўсяго гангстарскага ў некаторых гульцоў АПЛ, асабліва ўважлівыя фанаты адразу сфармавалі шорт-ліст футбалістаў, якія могуць хавацца пад маскай Dide: тут лідар «Крыстал Пэлас» Уілфрэд Заа, вінгер «Чэлсі» Ноні Мадуэке (хоць у яго выпадку зусім незразумелыя радкі пра перамогі, таму гэты варыянт адкінулі даволі хутка), а таксама футбалісты «Арсенала» Букаё Сака і Эдзі Нкеція.

Менавіта апошні пасуе больш за ўсё, а заўзятары кананіраў упэўненыя, што Dide — гэта дакладна Нкеція і не хто іншы. Галоўны аргумент на карысць гэтай тэорыі грунтуецца на тым, што Dide — гэта анаграмы слова Eddi, то-бок імя футбаліста «Арсенала» (хоць на англійскай яно пішацца як Eddie).

У брытанскай прэсе Dide імгненна ахрысцілі футбалістам АПЛ у масцы, фактычна адкінуўшы любыя іншыя варыянты.

А на старонцы выканаўцы ў інстаграме ён вельмі ўдала жартуе з сваёй аўдыторыі. То зробіць публікацыю з подпісам «рэпер, калі дома, футбаліст, калі на полі», то апублікуе фота, дзе паказвае пальцам на сваю маску з пытаннем «Хто такі Dide?! (каменты тут — шэдэўр на шэдэўры. Кажуць, што на самой справе гэта Джэймс Мілнер, Хары Кейн ці нават Хары Магуаер).

Адна з самых папулярных думак, што на самай справе ніякага «ананімнага футбаліста АПЛ у масцы, які раздзірае рэп-сцэну», няма, а Dide — гэта проста таленавіты музыкант і фенаменальны маркетолаг, які, выдаткаваўшы мінімум часу і рэсурсаў, прымусіў гаварыць пра сябе ўвесь англійскі футбольны свет. Аднак ні сам Эдзі Нкеція, ні іншыя гульцы, якіх на поўным сур'ёзе разглядаюць на ролю Dide, сваё дачыненне або недатычнасць да праекта ніяк не каментуюць і робяць усю гэтую сітуацыю яшчэ больш заблытанай і медыйна цікавай.

Каментары

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →