Сусветная федэрацыя бадмінтона працягнула санкцыі супраць беларусаў і расіян
Сусветная федэрацыя бадмінтона працягнула санкцыі супраць беларусаў і расіян — спартсменаў і афіцыйных асоб. Яны па-ранейшаму не могуць выступаць ва ўсіх міжнародных турнірах, якія праводзяцца пад эгідай арганізацыі.
Такое рашэнне прыняла рада федэрацыі.
У заяве адзначаецца, што «гэтая пазіцыя адлюстроўвае намер арганізацыі захаваць цэласнасць спаборніцтваў і забяспечыць бяспеку спартсменаў».
Каментары