Міжнародная федэрацыя хакея не дапусціць зборныя Расіі і Беларусі да спаборніцтваў да канца вайны ва Украіне
Зборныя Расіі і Беларусі не будуць дапушчаныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), пакуль працягваецца вайна ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт арганізацыі Люк Тардыф.
«Я спадзяюся, што Расія і Беларусь вернуцца як мага хутчэй, таму што гэта будзе азначаць, што вайна скончылася», — сказаў Тардыф на прэс-канферэнцыі ў Канадзе 16 красавіка.
Раней Расію і Беларусь да 2024 года адхілілі ад спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі хакея.
Каментары
Нечего, рзжигателям и поджигателям войны, делать
в мировом и международном спорте, как и в Совбезе ООН.