Павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай урада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, пры знаходжанні ў школе 6-8 гадзін (двухразовае харчаванне) для навучэнцаў 6-10 гадоў: было 2,82 рубля, а стала 3,05 рубля.
Пры знаходжанні ў школе 6-8 гадзін (двухразовае харчаванне) для навучэнцаў 11-18 гадоў: было 3,26 рубля, а стала 3,52 рубля.
Пры знаходжанні ў школе 9-10,5 гадзіны (трохразовае харчаванне) для навучэнцаў 6-10 гадоў: было 3,67 рубля, а стала 3,93 рубля.
Пры знаходжанні ў школе 9-10,5 гадзіны (трохразовае харчаванне) для навучэнцаў 11-18 гадоў: было 4,12 рубля, а стала 4,41 рубля.
Пастанова набыла моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Каментары