У Саудаўскай Аравіі хочуць дамагчыся дэпартацыі Крышціяну Раналду
Саудаўскі адвакат Ноуф бін Ахмед заявіў, што мае намер звярнуцца ў пракуратуру краіны з запытам аб арышце і дэпартацыі нападаючага клуба «Аль-Наср» Крышціяну Раналду за непрыстойны жэст.
Пасля матчу 25-га тура чэмпіянату краіны супраць «Аль-Хіляля» Крышціяну Раналду схапіўся за пахвіну. Яго абурыла тое, што трыбуны скандавалі «Месі-Месі».
«Я не сачу за спортам. Але нават калі Крышціяну справакавалі, яго паводзіны з'яўляюцца злачынствам», — напісаў Ноуф бін Ахмед у сацыяльных сетках.
У клубе «Аль-Наср» сцвярджаюць, што Раналду нібыта зрабіў гэты жэст, пакідаючы поле, бо атрымаў удар у гэтае месца падчас паядынку.
Варта адзначыць, што дзеля пераезду Крышціяну для гульні ў мясцовым чэмпіянаце саудаўскія ўлады ўжо пайшлі насуперак уласных законам, якія забараняюць сумеснае жыццё нежанатых пар. Для Раналду і Джарджыны Радрыгес зрабілі выключэнне. Іх адносіны афіцыйна не аформленыя, хоць пара мае двух сумесных дзяцей.
Партугальскі футбаліст падпісаў кантракт на 2,5 года з клубам з Саудаўскай Аравіі 31 снежня. За сезон Раналду будзе зарабляць каля 200 млн еўра, што робіць яго самым высокааплатным футбалістам свету. Але нягледзячы на наяўнасць зорнага форварда, клуб выступае не так упэўнена, як планавалі яго босы. Пакуль што яго месца — толькі другое.
Каментары