Партугальскі форвард Крышціяну Раналду забіў чатыры мячы за «Ан-Наср» у матчы 16-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі з «Аль-Вахдай». Сустрэча ў горадзе Мекка завяршылася з лікам 4:0 на карысць сталічнага клуба.
Раналду вызначыўся на 21-й, 40-й, 51-й і 61-й хвілінах.
Першы мяч стаў для Раналду 500-м у нацыянальных чэмпіянатах за кар'еру. Да сустрэчы з «Аль-Вахдай» Раналду забіў у саудаўскім чэмпіянаце толькі адзін раз за два матчы — з пенальці ў браму «Аль-Фатэха» 3 лютага.
Раналду перайшоў у «Ан-Наср» у снежні 2022 года, пакінуўшы «Манчэстэр Юнайтэд». Гэты першы ягоны клуб па-за Еўропай.
Каментары