Грамадства22

«Даставілі 150 хуткіх і 1500 ровараў». Беларус, які працуе ў Нідэрландах, збірае дапамогу для Украіны

35-гадовы Зміцер Жалезнічэнка пераехаў у Нідэрланды яшчэ ў 2009-м. Вымушана — лукашэнкаўцы не давалі жыцця яму, тады студэнту і актывісту Маладога фронту. Цяпер праграміст — адзін з каардынатараў дабрачыннага фонду Zeilen van Vrijheid («Ветразі свабоды»).

ambulances humanitarian aid for Ukraine машины скорой помощи для Украины
Хуткія дапамогі для Украіны. Фота: архіў Змітра Жалезнічэнкі

Зміцер Жалезнічэнка родам з Гомеля. У сярэдзіне 2000-х Жалезнічэнка вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, але двойчы трапіў пад адлічэнне. Першы раз Змітра арыштавалі за арганізацыю канцэрта беларускіх бардаў: маўляў, хлопец займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. А потым студэнта-выдатніка абвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Пасля другога адлічэння Жалезнічэнку забралі ў армію, дзе ён дабіваўся, каб яму аддавалі загады па-беларуску, і нават вёў пра гэта перапіску з тагачасным міністрам абароны Леанідам Мальцавым.

Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, ён пасля арміі паехаў у Амстэрдам. Там ён і жыве цяпер з жонкай-беларускай, у мінулым таксама актывісткай студэнцкага руху. Разам яны гадуюць дачку. Малая нарадзілася ў кастрычніку 2020 года — у год беларускага ўздыму.

Калі пачалася вайна, Зміцер пастанавіў: трэба неяк дапамагаць ўкраінцам. Мужчына пажадаў набыць машыну хуткай дапамогі, даслаць яе туды ад сябе і дыяспары, каб падтрымаць людзей. Адзінадумцаў знайшоў праз фэйсбук:

«Бачыў, што збольшага адгукаюцца людзі з беларускімі прозвішчамі, таму вырашыў, што ў асноўным мне дапамагаюць беларусы. Тады ніхто не планаваў, што ўсё расцягнецца так надоўга, людзі проста заданацілі, і ўсё.

У першыя дні не было ніякай сістэмы. А потым мы пачалі шукаць карпаратыўных спонсараў, і сфармавалася наша каманда: хтосьці арганізуе збор сродкаў, хтосьці працуе са спонсарамі і займаецца маркетынгам».

Сярод каардынатараў Зміцер — адзіны беларус, астатнія — нідэрландцы, расіяне і ўкраінцы. А вось сярод валанцёраў ёсць яшчэ пара беларусаў — кіроўцы, якія ездзяць у канвоях.

Узнагарода Змітра — нагрудны знак «За спрыянне войску». Фота: архіў Змітра Жалезнічэнкі

«Наша арганізацыя ўтварылася з людзей, якія жывуць пераважна ў Нідэрландах. Так атрымалася, што мы ўсе прыехалі з аднаго рэгіёна і працуем разам», — кажа Зміцер Жалезнічэнка. 

Большасць сродкаў фонд атрымлівае ад карпаратыўных спонсараў.

«Прыватныя ахвяраванні даюць каля 20-30% усіх нашых грошаў. Астатняе — праца з вялікімі спонсарамі», — кажа беларус.

Фота: архіў Змітра Жалезнічэнкі

«Ветразі свабоды» спецыялізуюцца на выкупе і пастаўцы ва Украіну спісаных нідэрландскіх «хуткіх дапамог». У Нідэрландах машыны спісваюцца пасля недзе сямі гадоў працы, то-бок яшчэ ў прыдатным стане для выкарыстоўвання.

Да вайны такія машыны перапрадавалі ў Польшчу, Румынію, Марока, а цяпер значная частка іх трапляе ва Украіну. 

«З пачатку вайны даслалі ва Украіну амаль 150 машын»

«Ветразі свабоды» дастаўляюць ва Украіну не толькі «хуткія»: «Адправілі пяць машын з абсталяваннем для рэанімацыі нованароджаных і заўчасна народжаных дзяцей, якім патрэбная штучная вентыляцыя лёгкіх і агулам медычны дагляд. Гэтыя машыны вельмі добра абсталяваныя, яны едуць у абласныя дзіцячыя бальніцы і перынатальныя цэнтры.

Апроч гэтага, дастаўляем ва Украіну машыны для медыкаў — не «хуткія», але прыстасаваныя для дактароў: «Фальксваген Туран», «Вольва». На такой машыне доктар можа ездзіць на тыя выклікі, дзе не патрэбная шпіталізацыя і перавозка пацыента. У некаторых з гэтых машын ёсць дэфібрылятар, апарат УГД, кіслародныя балоны».

Фота: архіў Змітра Жалезнічэнкі

«Хуткія» ад «Ветразяў свабоды» пападаюць як у звычайныя бальніцы, так і з вайсковыя шпіталі.

«Усяго з пачатку вайны мы адправілі ва Украіну амаль 150 машын. Таксама перадалі шмат медабсталявання. Адправілі больш за паўтары тысячы ровараў, іх размяркоўваюць сярод прымусовых перасяленцаў, валанцёраў і сацыяльных работнікаў».

Фонд перадае кардыяхірургічныя прылады і сродкі ў цэнтр сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Амосава ў Кіеве, працуе з абласнымі бальніцамі ў Луцку і Мікалаеве, з дзіцячай абласной бальніцай у Боярцы Кіеўскай вобласці.

Частка дапамогі ідзе ў дабраахвотніцкія медыцынскія арганізацыі. Яны або выкарыстоўваюць гэтую дапамогу самі, або раздаюць тым вайсковым, каму яна можа быць патрэбная. Гэта парамедыкі з арганізацыі «Зграя», «Kharkiv Help», які цяпер называецца Інтэрнацыянальны легіён дапамогі, медбат «Гаспітальеры», дабраахвотніцкае фармаванне медыкаў ПДМШ. 

Фота з фэйсбука Stichting Zeilen van Vrijheid

Зміцер Жалезнічэнка валанцёрыў яшчэ ў Беларусі, але не думаў, што некалі будзе прысвячаць грамадскай справе столькі часу, як цяпер. «Прыемна, што мы атрымліваем столькі падтрымкі ад бізнэсаў, нідэрландцаў і экспатаў, у тым ліку ад выхадцаў з Усходняй Еўропы», — падсумоўвае Жалезнічэнка.

Ахвяраваць на «Ветразі свабоды» можна праз сайт фундацыі або праз яе фэйсбук.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Міністр абароны Украіны назваў найгоршы дзень свайго жыцця. Ён правёў яго ў Беларусі

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    25.04.2023
    И живет нахляву. Пьет пивко. Гуляет Олен и Олесь. Инфа с передовой
  • Axel Justas
    26.04.2023
    Максим Дизайнер, а што зрабіў ты акрамя графаманскага лайна пад кожнай навіной?

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

Прарасійская палітык на чале амерыканскай разведкі? Гэта як паглядзець13

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?10

«Сёння выбары сапраўдныя, а не як у 2020-м». Гайдукевіч запэўнівае, што не будзе здымацца з выбараў8

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →