Эканоміка33

З прыходам цяпла актывізаваліся чаўнакі-веласіпедысты. Колькі яны зарабляюць за некалькі гадзін?

Колькі можна зарабіць, калі ты жывеш недалёка ад мяжы з Літвой і маеш дзейную візу і ровар? Спыталі ў веласіпедыстаў-чаўнакоў.

Ілюстрацыйны здымак

Віза як крыніца заробку

Дзейная віза або ВНЖ адной з краін ЕС даюць жыхарам беларускага памежжа не толькі магчымасць падарожнічаць па Еўропе, але і мець дадатковую крыніцу заробку. Прычым, як паказвае практыка, для таго каб займацца традыцыйным прыгранічным бізнэсам, не абавязкова мець аўтамабіль.

Пасля закрыцця «Баброўнікаў» асноўным кірункам, дзе квітнее веласіпедны рух, застаецца Літва, бо перасякаць мяжу на ровары ў пункце пропуску «Брэст-Тарэспаль» нельга. 

Тавар на перавозку чаўнакі шукаюць у адмысловых чатах або ўжо маюць кантакты з тымі, каму трэба перакінуць пакупкі праз мяжу.

«На перавозцы тавару на ровары асабліва шмат не заробіш, але сваіх 50-60 даляраў за раз атрымаеш», — прызнаецца чаўнок.

Мужчына кажа, што стандартная стаўка за перавоз адзення, на якое не трэба афармляць tax-free і дэклараваць на чырвоным канале, складае тры даляры за кілаграм. Абутак — па 3-7 даляраў за пару. Зімовая куртка— каля 10.

Скрыншот з тэлеграм-канала «ПП Берестовица-Бобровники»

«Канешне, адзення на 30 кілаграмаў наўрад ці атрымаецца набраць, але ёсць яшчэ такія рэчы, як кава, пральныя парашкі, падгузнікі, аўтамабільнае масла, за перавоз якога даюць па 10 даляраў за 4-5 літраў, і аўтазапчасткі. Таму кілаграмаў 20 дакладна набіраецца, хоць часам бывае і болей. У той бок можна правезці 2 пачкі цыгарэт і 1 літр гарэлкі. З гэтага набору таксама атрымліваецца зарабіць некалькі даляраў», — дзеліцца мужчына.

Суразмоўца сцвярджае, што праходжанне мяжы на ровары ў два бакі займае ад 1,5 да 2,5,-3 гадзін.

«Такім чынам, уся паездка займае каля паловы працоўнага дня, за які ты атрымліваеш чыстымі не менш за 50 даляраў», — падлічвае ён.

Мужчына кажа, што з Літвы нярэдка перавозяць б/у аўтазапчасткі. Таму чалавек на ровары з прывязаным да спіны капотам ці крылом ад аўтамабіля — гэта не рэдкасць.

Скрыншот з відэа на ютуб-канале pogranec.by

«Калі ў раварыста ёсць ва ўласнасці аўтамабіль, то з'яўляецца магчымасць падзарабіць на перавозцы пакрышак. Сярод іншага часам бывае патрэба ў перавозцы грошай. Натуральна, што грошы на перакід ніхто праз чаты ў тэлеграме не раздае, але, калі ёсць знаёмы, які, напрыклад, займаецца перагонам аўто, часам падварочваецца і такая халтура. Мне знаёмы перагоншчык за перавозку 10 тысяч еўра даваў 50 еўра», — згадае мужчына.

Па словах суразмоўцы, найбольшай папулярнасцю сярод веласіпедыстаў-чаўнакоў карыстаюцца раскладныя веласіпеды «Аист».

«Частка людзей пакідае ровары прышпіленымі да нейкага слупа або да дрэва, асабліва калі гэта танны ровар. Раскладныя «Аист» вельмі зручныя, бо, па-першае, у іх ёсць багажнік, а па-другое, іх зручна перавозіць на аўто», — кажа суразмоўца.

Як часта можна ездзіць праз мяжу на ровары і колькі можна зарабіць за месяц?

Асаблівых абмежаванняў на перасячэнне мяжы на ровары няма, але калі асноўная мэта — перавоз тавараў, то ездзіць трэба не часцей, чым раз на тыдзень.

Інакш нормы па колькасці тавараў, якія можна перавозіць, значна скарачаюцца.

«За месяц атрымліваецца зʼездзіць 3-4 разы. За апошнія чатыры паездкі ў суме атрымалася зарабіць амаль 300 даляраў, 50 з якіх былі за перавозку грошай, што бывае нячаста. Таму мяркую, што такая падпрацоўка ў месяц будзе прыносіць у сярэднім даляраў 200-250, што таксама не блага з улікам патрачанага на гэта часу», — лічыць суразмоўца.

Чытаце таксама: 

За паўтара года беларусаў, якія працуюць у Польшчы, стала болей амаль у два разы 

У Браслаўскім раёне ў базу «дармаедаў» унеслі 10% насельніцтва

Каментары3

  • Праўдаруб
    20.04.2023
    Вось яно як. Лука пужаў усіх 90-мі, але тыя самыя дзевяностыя наадварот вяртаюцца дзякуючы нашаму эканамісту/гісторыку/футбалісту/пагранічніку і гд.

    Але ў 90-х у людзей была надзея на светлую будучыню, а цяпер яе дакладна няма.....

    пс. менавіта дзякуючы блізасці межаў Гродна і Брэст заўжды былі больш заможнымі гарадамі ў параўнанні з Віцебскам, Гомелям і Магілёвам
  • SHOS
    20.04.2023
    Праўдаруб, за цивилизованным миром не пошли. Поводырь решил построить феодальную страну для своей семейки. Людям было похрену. Имеем то, что имеем
  • Праўдаруб
    20.04.2023
    SHOS ,ну дык ён жа чалавек слова! Сказаў, што сваю краіну за цывілізаваным светам не павядзе і не павёў!!! 

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

Новая эра пластычнай хірургіі: галівудскія зоркі заўважна змянілі выгляд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →