Навука і тэхналогіі77

Чаму вырошчванне васьміногаў выклікае так шмат пытанняў

Васьміног з'яўляецца папулярным інгрэдыентам многіх кухняў, і кожны год ва ўсім свеце вылоўліваюць каля 420 тысяч тон гэтага малюска. Аднак выключныя разумовыя здольнасці васьміногаў ставяць іх у адзін шэраг з катамі і выклікаюць палкія дэбаты адносна іх прамысловага вырошчвання.

Фота: pixabay

Рост сусветнай папулярнасці васьмінога тлумачыцца ўсё больш авантурнымі густамі маладых спажыўцоў, а таксама пажыўнымі перавагамі гэтай істоты і падзеннем традыцыйных рыбных запасаў, такіх як траска. Таму харчовая карпарацыя Nueva Pescanova імкнецца пабудаваць першую ў свеце закрытую ферму васьміногаў на Гран-Канарыі: аб'ект на тысячу рэзервуараў для вытворчасці 3000 тон васьміногаў на год.

Васьміногі змогуць набіраць ашаламляльныя 5% вагі свайго цела ўсяго за дзень, што робіць іх прывабнымі для перспектывы заробку грошай, нягледзячы на тое, што іх, як вядома, цяжка разводзіць у няволі. Nueva Pescanova сцвярджае, што здзейсніла важны навуковы прарыў, які дазволіць ім без праблем вырошчваць пакаленні Octopus vulgaris, інакш вядомага як звычайны атлантычны васьміног. Кампанія сцвярджае, што вырошчванне васьміногаў скароціць некаторыя метады лоўлі рыбы (напрыклад, траленне на марскім дне), і забяспечыць пастаўкі морапрадуктаў, адначасова «зняўшы ціск на дзікія рыбалоўныя ўгоддзі».

Але для спажыўцоў няпроста ўзважыць выдаткі і выгады ад ужывання рыбы і марскіх жывёл, выгадаваных на фермах. Павабна верыць, што падобныя арганізаваныя сістэмы зніжаюць рызыку празмернага вылаву рыбы, але таксама дакладна ўстаноўлена, што рыбаводчыя фермы забруджваюць прыбярэжныя воды лекавымі сродкамі і фекаліямі. Але гэта не галоўнае, калі на першы план выходзіць сур'ёзная маральная праблема абмежавання волі разумных істот, папярэджвае The Conversation.

Фота: pixabay

Даследчыкі сцвярджаюць, што як асабліва гуллівыя і разумныя істоты васьміногі ні ў якой ступені не прыстасаваныя да жыцця ў няволі і масавай вытворчасці. Таму даследчыкі робяць выснову, што прамысловае вырошчванне васьміногаў прывядзе да непатрэбных пакут беспрэцэдэнтнага маштабу.

Разумныя істоты ў турме прамысловых ферм

Навукоўцы з амерыканскага Dartmouth College вывучылі, якім чынам васьміногі адчуваюць рэальнасць. Вынікі ўражваюць: васьміногі маюць складаную сістэму апрацоўкі інфармацыі, здольнасць да элементарнага выкарыстання інструментаў, вельмі складаную сістэму зроку і, не ў апошнюю чаргу, здольнасць адчуваць боль. 

Таму занепакоенасць выклікаюць метады забою, прапанаваныя Nueva Pescanova: змяшчэнне васьміногаў у ледзяную кашу, каб знізіць іх тэмпературу да смяротнай. Падобная крытыка выказваецца і ў дачыненні да спосабаў забойства і наземных млекакормячых, асабліва разумных відаў з вялікім мозгам (у тым ліку кароў і свіней), якіх звычайна забіваюць з дапамогай газавых камер або электрычным токам. Абмеркаванне гэтай тэмы ў парламенце Вялікабрытаніі, напрыклад, прывяло да афіцыйнага прызнання разумовых функцый многіх відаў — уключаючы крабаў, лобстараў і васьміногаў — у рамках Закона аб дабрабыце жывёл.

Даследаванні сведчаць аб тым, што васьміногі валодаюць такім жа розумам, як і каты, якіх не так шмат людзей выбіраюць для спажывання. Складанасць стаўлення да васьміногаў як да мілых кампаньёнаў, у адрозненне ад тых жа катоў, заключаецца ў тым, што чалавеку цяжка ўспрымаць істот з нязвыклым (для чалавека) знешнім выглядам. Большасць людзей хутчэй не лічыць малюскаў «мілымі», таварыскімі або прыязнымі, нягледзячы на ​​навуковыя доказы іх разумовага развіцця.

Гэта тое, што даследчыкі называюць відавой дыскрымінацыяй ці спешысізмам (ад англійскага «speciesism»). Спешысізм (ці яшчэ відавы шавінізм) апраўдвае стаўленне да прадстаўнікоў аднаго віду як да маральна больш важных, чым да прадстаўнікоў іншых відаў. Вынікам спешысізму з'яўляецца перакананне, што людзі маюць права як заўгодна выкарыстоўваць жывёл, якія не з'яўляюцца людзьмі.

Фота: pixabay

Паказальна, што даследаванні ўсё часцей сведчаць пра тое, што людзі, якія падтрымліваюць эксплуатацыю жывёл, таксама схільныя падтрымліваць расісцкія, сэксісцкія і іншыя перадузятыя погляды, якія спрыяюць умацаванню веры ў вяршэнства чалавека і групавое дамінаванне для апраўдання сістэм няроўнасці і прыгнёту.

Пошук кампрамісаў

Як і ў іншых дэбатах аб харчаванні і сельскай гаспадарцы, у выпадку з васьміногамі няма простых рашэнняў. Напружанасць з-за розніцы між патрабаваннямі спажыўцоў і здольнасцю рынкаў іх задаволіць працягвае расці. Тэарэтычна, пры наяўнасці вялікай колькасці іншых крыніц бялку, увогуле не павінна застацца неабходнасці для каго-небудзь есці васьмінога. Тым не менш, ежа амаль заўжды звязаная з культурнымі традыцыямі, камунікацыяй і іншымі сацыяльна-культурнымі фактарамі. 

Навука ж прынамсі можа лепш інфармаваць нас пра наступствы таго, што і як мы ямо. Вытворчасць прадуктаў харчавання — адна з вялікіх маральных і этычных праблем, з якімі сутыкаецца чалавецтва ў XXI стагоддзі. У той час як кампаніі кшталту Nueva Pescanova абяцаюць вырашэнне такіх праблем, як надмерны адлоў рыбы, яны могуць ствараць іншыя, не менш сур’ёзныя праблемы — як незлічоная колькасць разумных істот, што апынуліся ў пастцы складаных прамысловых харчовых сістэм.

Каментары7

  • хх
    18.04.2023
    а ёсць і вось такая традыцыйная японская страва - Кatsu ika odori don «Танцуючы васьміног» - youtube.com/watch?v=4n2kYAUPv2c
  • Gorliwy Litwin
    19.04.2023
    Ктулху адпомсціць
  • Казік
    19.04.2023
    >людзі, якія падтрымліваюць эксплуатацыю жывёл, таксама схільныя падтрымліваць расісцкія, сэксісцкія і іншыя перадузятыя

    А што гэта, як не фармаванне перадузятага погляду? Ужо і пра жывёл слова не скажы, будзеш расістам.

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта6

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта

Усе навіны →
Усе навіны

За «абразу прадстаўніка ўлады» мастачцы з Полацка прызначылі прымусовае лячэнне. Яна вярнулася з Польшчы3

«З лёгкім ветрам» і «Нарэшце, бро» — што пішуць Байдэну ў твітары

Стрыжак расказаў, ці ўзяў бы мільён даляраў ад Чыжа6

У Беларусі з'явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел 10

Джэй Ло перастала насіць заручальны пярсцёнак. Канец гісторыі кахання

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам9

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя4

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта6

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта

Галоўнае
Усе навіны →