Здароўе99

Сэкс і здароўе ў мужчын ідуць у пары

Даследаванне японскіх навукоўцаў паказала, што смяротнасць у мужчын, якія і немаладымі захоўвалі сэксуальны інтарэс да жанчын, значна ніжэйшая, чым у іх аднагодкаў, якія такой цікавасці не праяўлялі.

Такія высновы ў амерыканскім навуковым часопісе Plos One апублікавалі даследчыкі з Універсітэта Ямагата. Яны прыйшлі да іх грунтуючыся на выніках дзевяцігадовых назіранняў, у якіх узяло ўдзел каля 21 тысячы чалавек абодвух палоў з сямі прэфектур Ямагата. Сярэдні ўзрост склаў 64,2 года ў мужчын і 61,6 года ў жанчын.

Спачатку ўдзельнікам была разаслана анкета для самаацэнкі, каб высветліць іх гісторыю хваробы, актуальнае ўжыванне лекаў і сімптомы хвароб, крывяны ціск, частату смеху, сэксуальны інтарэс, статус курэння, ужыванне алкаголю, фізічную актыўнасць, сямейнае становішча, узровень адукацыі, адчувальны псіхічны стрэс, а таксама ўдзел у грамадскай дзейнасці.

Адсутнасць сэксуальнай цікавасці высвятлялася з дапамогай пытання «Ці ёсць у вас цяпер цікавасць да людзей супрацьлеглага полу?». Любы чалавек, які адказаў «не», быў вызначаны як не маючы сэксуальнай зацікаўленасці.

Акрамя таго, даследчыкі атрымалі доступ да лабараторных аналізаў удзельнікаў.

За дзевяць гадоў з тых мужчын, хто заявіў, што не мае цікавасці да супрацьлеглага полу, памерла 9,6%. Працэнт смяротнасці ў другой групы мужчын склаў 5,6%. Пры гэтым смяротнасць ад раку была значна вышэйшая ў тых мужчын, якія не мелі сэксуальнай зацікаўленасці.

Даследчыкі звяртаюць увагу на той факт, што ў групе мужчын, якія не мелі сэксуальнага інтарэсу, быў значна большы працэнт тых, хто курыў, выпіваў у мінулым, быў псіхалагічна знясілены, смяяўся адносна рэдка і меў больш нізкі ўзровень адукацыі ў параўнанні з групай мужчын, якія працягвалі цікавіцца сэксам. Сярод першай групы мужчын быў вышэйшы і ўзровень захворвання на дыябет.

Вучоныя падкрэсліваюць, што іх даследаванне сведчыць аб тым, што сувязь паміж адсутнасцю сэксуальнай зацікаўленасці і смяротнасцю мужчын існуе нават пасля папраўкі на ўзрост, дыябет, гіпертанію, курэнне, ужыванне алкаголю, адукацыю, сямейнае становішча, частату смеху і псіхалагічныя праблемы.

«Грунтуючыся на нашых выніках, мы мяркуем, што адсутнасць сэксуальнай зацікаўленасці сама па сабе спрыяе павышэнню рызыкі смерці ад усіх прычын, незалежна ад устаноўленых фактараў рызыкі ў мужчын, старэйшых за 40 гадоў», — адзначаюць даследчыкі.

Папярэднія даследаванні паказалі, што ў Японіі мужчыны, якія развяліся або аўдавелі, падвяргаліся большай рызыцы смерці, чым жанатыя мужчыны, тады як у жанчын падобнай тэндэнцыі не назіралася.

Грунтуючыся на гэтых выніках, вучоныя з Універсітэта Ямагата выказалі гіпотэзу аб тым, што захаванне сэксуальнай зацікаўленасці можа быць звязана з пазітыўным псіхалагічным дабрабытам і атрыманнем радасці ад жыцця, асабліва сярод мужчын. 

Такім чынам, праяўленне цікавасці да асоб супрацьлеглага полу і ўзаемадзеянне з імі можа дапамагчы мужчынам заставацца псіхалагічна здаровымі і не страціць сэнсу жыцця.

У якасці станоўчага прыкладу вучоныя спаслаліся на досвед урада Канады, які праз матэрыялы па прапагандзе аховы здароўя пачаў падтрымліваць сэксуальную актыўнасць як адзін з элементаў парадку дня «добрага старэння».

У адрозненне ад мужчын, даследаванне не выявіла ніякай залежнасці паміж сэксуальнай актыўнасцю і смяротнасцю ў жанчын.

Чытайце яшчэ:

Калі не віягра, то што? 

Чым больш людзі ездзяць, тым лепш сябе адчуваюць — даследаванне

Даследаванне дэпрэсіі паказвае крытычную розніцу паміж мужчынамі і жанчынамі

Навукоўцы расказалі, які мужчынскі целасклад падабаецца жанчынам

Каментары9

  • 616
    13.04.2023
    "праяўленне цікавасці да асоб супрацьлеглага полу"
    а калі не супрацьлеглага, то што?

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/314312

  • ін і ян:ь
    13.04.2023
    1863, не цікавіць, відаць, мужчын Нашай Нівы сэксуальнае жыццё 
  • хх
    13.04.2023
    "У адрозненне ад мужчын, даследаванне не выявіла ніякай залежнасці паміж сэксуальнай актыўнасцю і смяротнасцю ў жанчын."
    даўно чытала, што жанатыя мужчыны жывуць даўжэй за самотных. а вось жанчыны наадварот - тыя, што адны, жывуць даўжэй
    хачу стаць дзеўствінніцай

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/314312

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў2

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN11

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі30

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →