У сераду ў Мінску адкрыюць выставу да 500-годдзя выдання «Песні пра зубра»
Выстава «Мікалай Гусоўскі. Песня пра зубра», прысвечаная 500-годдзю першага выдання паэмы, адкрыецца 13 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БелТА ў бібліятэцы.
На выставе будуць прадстаўлены выданні са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аб’яднаныя агульнай тэмай сюжэта паэмы, а таксама творы беларускіх мастакоў, беларускіх і замежных магістрантаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка.
Экспазіцыя дае магчымасць перанесціся на 500 гадоў таму і сфарміраваць уласнае ўяўленне аб велічы і скарбах продкаў сучасных беларусаў.
Прадстаўнік новалацінскай паэзіі, адзін з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Усходняй Еўропы Мікалай Гусоўскі стаў аўтарам паэмы «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго»). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту Гусоўскага, твор ператварыўся ў песню сэрца паэта, гімн Радзіме.
Выстава адкрыецца 13 красавіка ў 17:00 у галерэі «Атрыум» (3-і паверх) і будзе прадстаўлена да 27 чэрвеня 2023 года.
З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца
Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»
Каментары