З афішы расійска-беларускага серыяла «За паўгадзіны да вясны» пра музыку Уладзіміра Мулявіна і савецкі ансамбль «Песняры» прыбралі акцёра Дзмітрыя Есяневіча, заўважыў тэлеграм-канал «Святы Белавуд».
Па звестках тэлеграм-канала, яго максімальна прыбралі з праекту, перамантаваўшы сцэны з яго прысутнасцю на экране.
Есяневіч граў барабаншчыка калектыву Аляксандра Дзямешка. Сам акцёр быў у складзе трупы купалаўцаў, якія сышлі з тэатра ў 2020 годзе праз гвалт з боку ўлады. Пасля гэтага ён трапіў у «чорны спіс» Мінкульта забароненых культурных дзеячаў.
З афішы знік таксама акцёр Георгій Пятрэнка (крайні злева).
Таксама ў фільме зняўся яшчэ адзін купалавец, Міхась Зуй. Магчыма, сцэны з ім таксама прыбралі з фінальнай версіі серыяла, выказвае меркаванне аўтар тэлеграм-канала.
Магчыма, фільм адцэнзуравалі, каб атрымаць у Мінкульта дазвол на паказ у Беларусі. Пакуль інфармацыі пра паказ у краіне няма, пры гэтым у Расіі серыял з учарашняга дня дэманструюць на «Першым канале» і платформе Start.
З'явіўся трэйлер расійскага серыяла пра Уладзіміра Мулявіна
Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні
Каментары