Аляксандр Лукашэнка прыляцеў з чарговым візітам у Маскву. Увечары 5 красавіка ён сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным напярэдадні пасяджэння Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.
Падчас сустрэчы, паводле афіцыйнай інфармацыі, Лукашэнка і Пуцін збіраюцца абмеркаваць пытанні беларуска-расійскіх узаемаадносінаў, у тым ліку тыя, якія не будуць закранацца на пасяджэнні ВДР. Сярод гэтых пытанняў — імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін, міжнародная абстаноўка, меры па забеспячэнні бяспекі.
6 красавіка Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы. Тут, паводле афіцыйных паведамленняў, будзе разгледжана выкананне асноўных кірункаў рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021—2123 гады і саюзных праграм, а таксама распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Каментары