Грамадства2929

Куды знікла ўдава Макея Вера Палякова? 

Пасля смерці міністра замежных спраў Уладзіміра Макея яго ўдава, акцёрка Вера Палякова, падобна, трапіла ў апалу. Яна прапала з тэлеэкранаў. Крыніцы «Нашай Нівы» кажуць, што такое не магло адбыцца без ведама Аляксандра Лукашэнкі. 

Вера Палякова. Скрыншот эфіру АНТ

Вера Палякова знікла з тэлебачання. Яшчэ незадоўга да 26 лістапада 2022 года, дзень смерці Макея, яна часта вяла праграму АНТ «Наша раніца».

Цяпер Палякова ў эфіры больш не з'яўляецца. У Аляксандра Сярэбраннікава іншая калега — Любоў Чаркашына, член выканкама беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК), якая — цікавае супадзенне — прасунулася ў кар'еры ў часы кіравання ў НАК Максіма Рыжанкова, які пазней стаў антаганістам Макея ў дзяржапараце. 

Таксама, як нам стала вядома, заслужаная артыстка Беларусі і лаўрэатка медаля Францыска Скарыны Вера Палякова больш не вядзе мерапрыемстваў для рэжымнага істэблішменту. 

«А блізкія да рэжыму бізнэсмены, якія раней падтрымлівалі Тэатр юнага гледача, якім кіруе Палякова, сталі адмаўляць у просьбах падтрымкі тых ці іншых праектаў. Цікавае супадзенне», — сказаў «Нашай Ніве» чалавек з тэатральнай сферы. 

Актрыса працягвае выступаць разам з тэатральным праектам «ТрыТфармаТ», днямі трупа ездзіла ў Бярозу паказваць спектакль «Карэніна».

«Без ведама Лукашэнкі, а хутчэй за ўсё — і па прамым распараджэнні, Палякова не магла быць адпраўленая ў апалу адразу пасля смерці Макея», — сказаў нам адзін з абазнаных суразмоўцаў. 

Вера Палякова — другая жонка Уладзіміра Макея. 

У пары ў 2009 годзе нарадзіўся сын Арцём. 

Віталь Макей, старэйшы сын Макея ад першага шлюбу, не сядзеў побач з Паляковай ля труны, а развітаўся з бацькам ужо на могілках. 

Каментары29

  • Ганьба
    01.04.2023
    Чарговы вінцік памёр, чарговы шпунцік аказаўся непатрэбным. Серыял "Расходныя матэрыялы".
  • _
    01.04.2023
    кашмар нейкі
    у гэтай краіне ні жыць, ні памерці нармальна нельга
  • Тор
    01.04.2023
    Куды зьнікла? Актрыса працягвае выступаць разам з тэатральным праектам «ТрыТфармаТ», днямі трупа ездзіла ў Бярозу паказваць спектакль «Карэніна». Так, Бяроза гэта маленькі горад, патрапіў у яго ўсё роўна што зьнікнуў.

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →