У Віцебску масава звальняюць людзей, якія падпісваліся за Віктара Бабарыку — праваабаронцы
Паведамленні пра звальненні паступаюць ад работнікаў розных гарадскіх прадпрыемстваў.
Як паведамляе «Віцебская вясна», людзей звальняюць за подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на мінулых выбарах. Гэта работнікі на розных пасадах — ад прыбіральніцы да начальніка цэха.
Ад людзей не хаваюць, што «паступіў загад разабрацца».
Пасля выбараў звальненні «нелаяльных» супрацоўнікаў праходзяць не толькі ў сілавых органах. Вядома пра шмат выпадкаў, калі людзям не працягвалі кантракты за публічныя выступленні супраць фальсіфікацыі і гвалту, за ўдзел у пратэстах.
Каментары