На нарадзе з сілавікамі Аляксандр Лукашэнка сёння засяродзіў увагу на праблеме рэцыдываў і злачыннасці сярод беспрацоўных.
«Фіксуецца вялікая колькасць цяжкіх злачынстваў, учыненых судзімымі асобамі. Асабліва гэта адносяцца да тых, хто адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Тут таксама трэба стражэй з імі абыходзіцца. Кагосьці датэрмінова, хтосьці адседзеў, як у народзе кажуць. Мы яго вярнулі ў грамадства — ён пачынае гадзіць зноў. Паўтараю яшчэ раз: чалавек, які не працуе, — патэнцыйны злачынец. Меры, якія прымаюцца па працаўладкаванні гэтых асоб, недастатковыя»,— заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама асабліва падкрэсліў неабходнасць у гэтым плане звярнуць пільную ўвагу на тых, хто сёння не працуе. Бо пры гэтым чалавек бярэ аднекуль сродкі для жыцця. «Калі ён не працуе, дзе ён бярэ на жыццё? Ясна, дзе», — заўважыў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што яго насцярожваюць злачынствы сярод вайскоўцаў
Каментары
Дзед, а што такое звыш цынізм? А гэта, унучак, калі закрываюць заводы, фабрыкі, выкідваюць людзей на вуліцу, а праз 20 гадоў патрабуюць ад іх 40-ка гадовага стажу для налічвання пенсіі, пры гэтым выяўляюць здзіўленне і непаразуменне.