Грамадства44

100-гадовую жанчыну з Глыбоцкага раёна арыгінальна павіншавалі з юбілеем. Даслаў віншаванне і Папа Францішак

Арыгінальную ідэю прыдумаў унук Кірыл, які напісаў лісты святарам і распавёў пра сваю любімую бабулю. У адказ на яго лісты прыйшлі віншаванні з Ватыкана за подпісам Папы Рымскага і ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, паведамляе «Веснік Глыбоччыны».

— Дарагая спадарыня Уладзіслава. Ад імя Папы Францішка прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 100-годдзя. Хай Добры Гасподзь умацуе і дабраславіць вас і даруе вам сваю ласку, — напісана ў віншавальным адрасе з Ватыкана.

— Жыццё пражыць — не поле перайсці, — гаворыць прымаўка. Нягледзячы на ўсе складанасці лёсу, Вы засталіся вернай хрысціянскаму пакліканню. Бог адарыў Вас ласкай доўгага жыцця, якое прынесла свой плён і прыносіць яго далей, перадусім праз хрысціянскае сведчанне. У гэты ўрачысты дзень ад усяго сэрца жадаю Вам наступных гадоў жыцця, напоўненых Божай ласкай, патрэбнымі дарамі, здароўем, спакоем, непахіснай верай і надзеяй, а Маці Божая няхай ахіне Вас сваёй апекай, — напісаў Тадэвуш Кандрусевіч.

На ўрачыстасці, прысвечанай юбілейнай даце, прысутнічалі ксёндз Задарожскага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Эдвард Нарадоўскі, які падарыў Уладзіславе Мікалаеўне абраз і пажадаў жанчыне божага заступніцтва.

Быў ва Уладзіславы Мікалаеўны і паэтычны падарунак. Прысвячэнне юбілярцы напісала сястра яе зяця Івана, Антаніна Піваварчык.

Нясе жанчына сотню год падрад
Сваё дабро, цяпло, любоў і ласку.
Сустрэчы з ёю кожны сёння рад
І хоча атрымаць параду ці падказку,

Як трэба жыць і дзетак гадаваць,
Каб не звярнулі з правільнай дарогі.
Як трэба ў руках сябе трымаць,
Быць па жыцці лагодным або строгім.

Бо многа трэба было працаваць,
Вайну ўбачыць, гора і разруху.
І страх, і голад: слёзы не стрымаць,
Але цярплівай быць, «не падаць духам».

І выжываць, як ёсць, у галодны час,
І есці хлеб з мякінай і травою.
Вы скажаце, што не датычаць нас…
Не дай жа, Божа, бачыць нам такое.

А сёння з намі разам у гэты час
Сапраўдная жанчына, гаспадыня.
Мы са стагоддзем усе віншуем Вас,
Здароўе, шчасце Вас хай не пакіне.

Жадаем Вам і зараз па жыцці
Ісці, як сёння, смела, не здавацца.
Хай яркім светам свецяць на пуці
Шасцёра ўнукаў, праўнукаў трынаццаць!

Няхай вясна прыходзіць у Ваш дом
З любоўю, сонцам, верай і надзеяй.
Напоўніць светам, радасцю, цяплом
І дорыць Вам удзячнасць ад людзей!

Каментары4

  • Калматы Вожык
    16.03.2023
    Вось Колька са сваім бацям завезлі некалі свой рускі буквар і падарылі каталіцкаму бацюшку... А той і паверыў, што беларускія каталікі моляцца на общедоступном языке, а не на правільнай мове. А яму ў тым Рыме-Ватыкане ніхто не падказаў, ці не было каму, што віншаванку трэба напісаць на правільнай мове.
  • відьмаявідьма
    16.03.2023
    Калматы Вожык, а якая яму справа да чаго?
    бабки молятся - яхты строятся 
  • Ёсік
    16.03.2023
    Іаан Павел віншаваў па-беларуску каталікоў Беларусі на Вялікдзень. Спадар Кандрусевіч, вам вялікі мінус, што не папярэдзілі Францішка аб мове зносін паміж каталікамі і касьцёлам у Беларусі.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →