У Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі
Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Культура» заявіла прызначаная Лукашэнкам мастацкая кіраўніца тэатра Вольга Няфёдава, піша «Люстэрка».
«Нам па-ранейшаму не стае акцёраў. <…>. Адчуваем патрэбу ў артыстах ад 30 да 60 гадоў. Асноўныя дзейныя асобы ўсёй сусветнай драматургіі належаць менавіта да названага пакалення. Мы збіраем калектыў пакрысе, і для таго неабходна шмат часу, каб у тэатры былі найлепшыя як па таленце, так і па душэўных якасцях», — заявіла яна.
«Самае важнае патрабаванне да кандыдатаў — талент, бо Купалаўскі тэатр заўсёды (і 100 гадоў таму, і цяпер) вылучаўся прафесійным акцёрскім складам. Яшчэ адзін важны крытэрый пры адборы ў трупу — душэўныя якасці, што адпавядаюць гордаму імені Чалавек. Подлых і злосных людзей сцэна не прымае, адштурхоўвае. Таксама мы карыстаемся дапамогай акцёраў з іншых труп, якія з’яўляюцца патрыётамі і сапраўды любяць тэатр», — дадала артыстка.
Настойлівыя пошукі выканаўцаў працягваюцца ўжо два гады. У трупе засталося ўсяго дзевяць акцёраў са старога калектыву. Праўда, у пяці з іх — адна ці дзве ролі ў рэпертуары. Сярод гэтай пяцёркі і Вольга Няфёдава. На сустрэчы з Лукашэнкам у лютым 2021-га яна плакала, успамінаючы яго выхад з аўтаматам падчас пратэстаў-2020. У сакавіку яна атрымала медаль Францыска Скарыны, а ў верасні стала заслужанай артысткай Беларусі. У чэрвені 2021-га Няфёдава выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне.
У 2021-м праз кастынгі ў трупу сталі набіраць новых акцёраў, частка якіх была прафесіяналамі (у тым ліку, перайшла з тэатраў Бабруйска і Пінска), астатнія — студэнтамі. Але з таго часу адбылося ўжо, як мінімум, восем кастынгаў. Акцёраў з іншых беларускіх тэатраў у трупу Купалаўскага не бралі.
Высветлілася, што ў Мінск, не знайшоўшы беларускіх выканаўцаў, паклікалі акцёраў з Расіі. Гэта выпускнікі маскоўскага ГІТІСа, а таксама экс-студэнты маскоўскага Інстытута сучаснага мастацтва. Пра іх працу яшчэ ў лістападзе 2022-га згадвала дзяржпрэса. У сваіх расійскіх установах яны, зразумела, не вывучалі беларускую мову, таму для іх у Купалаўскім ставяць пластычныя спектаклі без слоў (напрыклад, сярод апошніх — «Наш космас»).
Каментары
прыкольна)
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/311807